Радыё

Стваральнікі нацыянальнай оперы пра сакрэты творчасці і інтарэсы публікі

© Sputnik / Вячеслав ШараповКампазітар Алег Залятнёў і аўтар лібрэта Сяргей Макарэй
Кампазітар Алег Залятнёў і аўтар лібрэта Сяргей Макарэй - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аб запатрабаванасці класічнага мастацтва ў Беларусі і працэсе стварэння нацыянальнай оперы на радыё Sputnik Беларусь распавялі аўтары оперы "Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт" кампазітар Алег Залятнёў і аўтар лібрэта Сяргей Макарэй.
Создатели национальной оперы о секретах творчества и интересах публики

Опера, прысвечаная Міхалу Агінскаму, стала далёка не першым творам на нацыянальную тэматыку ў творчай калекцыі кампазітара Алега Залятнёва. Аўтар перакананы ў тым, што нацыянальны каларыт у класічным мастацтве заўсёды будзе запатрабаваны пэўнай часткай публікі.

"Мною напісана і мона-опера, якая ўжо 16 гадоў ідзе на сцэне. Ёсць балет, які ішоў у Вялікім тэатры, яму ўжо 20 гадоў, яго лібрэта было напісана на аснове беларускага фальклору, і ён выклікаў цікавасць, таму што гэта наша", — распавёў кампазітар.

Суразмоўцы адзначылі высокі выканальніцкі ўзровень у нашай краіне, беларускія тэатры не баяцца запрашаць знакамітых рэжысёраў і дырыжораў, але пры гэтым часцей ставяць на сцэне сусветную класіку, а не нацыянальныя творы.

"Калі б італьянскі тэатр у свой час не быў зацікаўлены ў Вердзі, многія сцэны свету сёння не ставілі б "Аіду", "Рыгалета", "Травіяту". Але адкрылі свае. Тут усё пытанне ў зацікаўленасці", — прывёў прыклад кампазітар.

Аўтары оперы "Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт" распавялі пра тое, што опера з'явілася на свет дзякуючы ініцыятыве вядомага беларускага музыкі, дырэктара Маладзечанскага музычнага каледжа імя Агінскага Рыгора Сарокі.

"Рыгор Сямёнавіч хацеў зрабіць нешта да 250-годдзя вялікага кампазітара. У яго ў Маладзечна ўнікальны калектыў — моладзевы тэатр, які мае званне народнага, і ў іх ужо ёсць вопыт пастаноўкі класічных опер. Акрамя таго, у Маладзечне даўно склаліся свае музычныя традыцыі", — распавёў Сяргей Макарэй.

Кандыдат гістарычных навук, загадчык кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў БДПУ Анатоль Вялікі - Sputnik Беларусь
Радыё
Гісторык аб тым, куды на самой справе зніклі скарбы Радзівілаў

Па словах Сяргея Макарэя, пры стварэнні оперы была пэўная складанасць у напісанні лібрэта, якое патрабавала нейкай літаратурнай асновы. Пры гэтым не было ніводнага літаратурнага твора, прысвечанага Агінскаму.

"З гісторыі вядома, што ён кампазітар, аўтар знакамітага паланэза, які потым назвалі "Развітанне з радзімай". Пры гэтым наўрад ці калі-небудзь сам Агінскі называў сябе кампазітарам. Таму даводзілася прыдумляць. У лібрэта ёсць і персанажы рэальныя, іх больш, але ёсць і магчымыя, як і ў любым мастацкім творы", — распавёў Макарэй.

Твор на дзве дзеі "Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт", прысвечаны 250-годдзю вялікага кампазітара, быў напісаны на беларускай мове. Оперу ўпершыню прадставілі публіцы ў 2013 годзе ў Маладзечна артысты моладзевага музычнага народнага тэатра Маладзечанскага музычнага каледжа імя Агінскага.

Гутарку з стваральнікамі оперы "Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт" — кампазітарам Алегам Залятнёвым і аўтарам лібрэта Сяргеем Макарэем слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0