Фота

Музей мінскай конкі: прайсці квэст і атрымаць кніжку фурмана

Падпісацца
Мэр Мінска Андрэй Шорац прыйшоў на адкрыццё Музея мінскай конкі і выслухаў па інтэрактыўнаму тэлефону праблемы гараджан канца XIX стагоддзя.

Урачыстае адкрыццё музея адбылося ў дзень 950-годдзя горада Мінска 3 сакавіка. Першую экскурсію па музеі правялі Андрэю Шорцу: ён пасядзеў у вагоне конкі, азнаёміўся з экспанатамі музея — рэчамі таго часу.

У дзень бітвы на Нямізе ў цэнтры Мінска сабраліся ваяры розных эпох - Sputnik Беларусь
У дзень бітвы на Нямізе ў цэнтры Мінска сабраліся ваяры розных эпох

У першай зале наведвальнікі ўбачылі кантору кіравання конна-чыгункі, а ў другім акунуліся ў атмасферу горада канца XIX — пачатку XX стагоддзя: тут у натуральную велічыню прадстаўлены прыпынак конна-чыгункі, вагон конкі, вітрыны крамы Левіна, аптэка Стараневіча і паштова-тэлеграфная кантора, міма якіх праходзілі маршруты першага грамадскага транспарту сталіцы.

Музей абсталяваны экранамі, з дапамогай якіх можна прайсці віртуальную экскурсію — даведацца аб павозках таго часу, дарогах для конкі, іх працягласці, а таксама прайсці квэст, па выніку якога можна атрымаць кніжку фурмана мінскай конкі.

У дзень адкрыцця музея прыйшло шмат наведвальнікаў, таму работнікам нават прыйшлося пускаць людзей па чарзе.

Музей размешчаны па адрасе: вул. Кірылы і Мяфодзія, 6 і адкрыты для наведванняў з серады па нядзелю з 11:00 да 19:00.

© Sputnik / Марина СеребряковаЦырымонія адкрыцця Музея мінскай конкі адбылася ў Мінску ў дзень 950-годдзя горада. Сярод ганаровых гасцей - кандыдат гістарычных навук Андрэй Кіштымаў (ля мікрафона) і старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца (злева).
Музей мінскай конкі - Sputnik Беларусь
1/14
Цырымонія адкрыцця Музея мінскай конкі адбылася ў Мінску ў дзень 950-годдзя горада. Сярод ганаровых гасцей - кандыдат гістарычных навук Андрэй Кіштымаў (ля мікрафона) і старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца (злева).
© Sputnik / Марина СеребряковаНовая экспазіцыя прысвечана першаму грамадскаму транспарту нашага горада і дае магчымасць акунуцца ў атмасферу Мінска канца XIX стагоддзя.
Музей мінскай конкі - Sputnik Беларусь
2/14
Новая экспазіцыя прысвечана першаму грамадскаму транспарту нашага горада і дае магчымасць акунуцца ў атмасферу Мінска канца XIX стагоддзя.
© Sputnik / Марина СеребряковаПершую экскурсію па музеі правялі мэру Мінска Андрэю Шорцу: ён пасядзеў у вагоне конкі, азнаёміўся з экспанатамі музея - рэчамі таго часу.
Музей мінскай конкі - Sputnik Беларусь
3/14
Першую экскурсію па музеі правялі мэру Мінска Андрэю Шорцу: ён пасядзеў у вагоне конкі, азнаёміўся з экспанатамі музея - рэчамі таго часу.
© Sputnik / Марина СеребряковаПершая зала, у якую трапляюць наведвальнікі, гэта кантора кіравання конна-чыгункі, а за сталом - манекен служачага.
Музей мінскай конкі - Sputnik Беларусь
4/14
Першая зала, у якую трапляюць наведвальнікі, гэта кантора кіравання конна-чыгункі, а за сталом - манекен служачага.
© Sputnik / Марина СеребряковаНа сцяне ўсталявана электронная панэль, дзе схема маршрутаў конкі 1892-1928 гадоў накладваецца на карту сучаснага Мінска.
Музей мінскай конкі - Sputnik Беларусь
5/14
На сцяне ўсталявана электронная панэль, дзе схема маршрутаў конкі 1892-1928 гадоў накладваецца на карту сучаснага Мінска.
© Sputnik / Марина СеребряковаУ другой зале экспазіцыі знаходзіцца і сама конка.
Музей мінскай конкі - Sputnik Беларусь
6/14
У другой зале экспазіцыі знаходзіцца і сама конка.
© Sputnik / Марина СеребряковаДыярама ў музеі - тут прадстаўлены макеты дэпо з стайнямі і дамамі для конюхаў, а таксама кіраванне конна-чыгункі.
Музей мінскай конкі - Sputnik Беларусь
7/14
Дыярама ў музеі - тут прадстаўлены макеты дэпо з стайнямі і дамамі для конюхаў, а таксама кіраванне конна-чыгункі.
© Sputnik / Марина СеребряковаКалісьці ўсе гэтыя пабудовы размяшчаліся на вуліцы Базарнай (цяпер раён вуліцы Ленінградскай).
Музей мінскай конкі - Sputnik Беларусь
8/14
Калісьці ўсе гэтыя пабудовы размяшчаліся на вуліцы Базарнай (цяпер раён вуліцы Ленінградскай).
© Sputnik / Марина СеребряковаПершыя наведвальнікі з задавальненнем званілі ў званочак конкі.
Музей мінскай конкі - Sputnik Беларусь
9/14
Першыя наведвальнікі з задавальненнем званілі ў званочак конкі.
© Sputnik / Марина СеребряковаФасады крамы Левіна, аптэкі Стараневіча і паштова-тэлеграфнай канторы аформлены ў натуральную велічыню.
Музей мінскай конкі - Sputnik Беларусь
10/14
Фасады крамы Левіна, аптэкі Стараневіча і паштова-тэлеграфнай канторы аформлены ў натуральную велічыню.
© Sputnik / Марина СеребряковаКалі рэтра-тэлефон тэлефануе, можна смела паднімаць трубку, каб паслухаць, з якімі пытаннямі маглі звяртацца ва ўпраўленне ў канцы XIX-пачатку XX стагоддзя.
Музей мінскай конкі - Sputnik Беларусь
11/14
Калі рэтра-тэлефон тэлефануе, можна смела паднімаць трубку, каб паслухаць, з якімі пытаннямі маглі звяртацца ва ўпраўленне ў канцы XIX-пачатку XX стагоддзя.
© Sputnik / Марина СеребряковаМузей невялікі, таму для тых, каму будзе мала агляду экспазіцыі, усталявалі інфакіёск - можна прачытаць дадатковую інфармацыю або пагуляць.
Музей мінскай конкі - Sputnik Беларусь
12/14
Музей невялікі, таму для тых, каму будзе мала агляду экспазіцыі, усталявалі інфакіёск - можна прачытаць дадатковую інфармацыю або пагуляць.
© Sputnik / Марина СеребряковаУ дзень адкрыцця музея прыйшло шмат наведвальнікаў, таму работнікам нават прыйшлося пускаць людзей па чарзе - мабыць, не чакалі, што на адкрыцці мае быць ажыятаж.
Музей мінскай конкі - Sputnik Беларусь
13/14
У дзень адкрыцця музея прыйшло шмат наведвальнікаў, таму работнікам нават прыйшлося пускаць людзей па чарзе - мабыць, не чакалі, што на адкрыцці мае быць ажыятаж.
© Sputnik / Марина СеребряковаГрупа школьнікаў фатаграфуецца каля будынку музея. Музей адкрыты для наведванняў з серады да нядзелі з 11:00 да 19:00.
Музей мінскай конкі - Sputnik Беларусь
14/14
Група школьнікаў фатаграфуецца каля будынку музея. Музей адкрыты для наведванняў з серады да нядзелі з 11:00 да 19:00.
Стужка навiн
0