Музей Купалы запрашае на выставу памяці Тараса Шаўчэнкі

© Flickr / Sascha KohlmannДзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Традыцыю ўшанавання памяці Тараса Шаўчэнкі ў Купалавым доме працягвае выставачны праект "Родныя крыніцы. Рідні джерела".

МІНСК, 6 сак — Sputnik. Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь запрашаюць 6 сакавіка на вернісаж выставы "Родныя крыніцы. Рідні джерела", прымеркаванай да дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі.

Старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусы Расіі Сяргей Кандыбовіч - Sputnik Беларусь
Невядомы партрэт Янкі Купалы прэзентавалі ў Мінску

"Шаўчэнкаўскія дні як даніна ўдзячнай памяці ўкраінскаму генію здаўна адзначаюць не толькі на радзіме творцы, але і на Беларусі. У святкаванні іх неаднойчы браў удзел і першы народны паэт Беларусі Янка Купала, які з вялікай павагай і захапленнем ставіўся да асобы Тараса Шаўчэнкі, прысвячаў яму ўласныя творы, перакладаў вершы і паэмы Кабзара на беларускую мову", — паведамілі ў музеі.

Традыцыю ўшанавання памяці Тараса Шаўчэнкі ў Купалавым доме працягвае выставачны праект "Родныя крыніцы. Рідні джерела". У аснове праекта — калекцыя старажытных твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Украіны і Беларусі, якую з юначых гадоў рупліва збірае майстар народнай творчасці, член ГА "Беларускі саюз майстроў народнай творчасці" Галіна Безбародка. Калекцыю папаўнялі каштоўнымі памяткамі з сямейных збораў прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары на Беларусі. Яна прэзентавалася на Рэспубліканскіх фестывалях нацыянальных культур, была адзначана дыпломамі ўдзельніка і лаўрэата.

Выстава "Родныя крыніцы. Рідні джерела" створана ў рамках міжнароднага выставачнага праекта "Янка Купала ў дыялогу культур", прымеркаванага да 135-годдзя паэта.

Дзе: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.

Калі: 6 сакавіка а 17 гадзіне.

Наведаць выставу можна да 18 сакавіка 2017 года.

Стужка навiн
0