Радыё

Музычны педагог "Ты супер!": да кожнага патрэбен адмысловы падыход

© SputnikМузычны педагог праекта "Ты супер!" Наталля Яфіменка
Музычны педагог праекта Ты супер! Наталля Яфіменка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Галоўны музычны педагог праекта "Ты супер!" Наталля Яфіменка распавяла, як знаходзіць індывідуальны падыход да кожнага юнага вакаліста і дапамагае ўдзельнікам у выбары рэпертуару.
Музыкальный педагог "Ты супер!": к каждому нужен особый подход

Сумесны праект тэлеканала НТБ і інфармагенцтва Sputnik "Ты супер!" стаў сапраўдным адкрыццём не толькі для гледачоў, але і для саміх удзельнікаў і арганізатараў. У вакальным конкурсе прымаюць удзел дзеці, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Яны прыехалі з розных рэгіёнаў Расіі, а таксама з Абхазіі, Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Украіны, Эстоніі і Паўднёвай Асеціі.

Сярод канкурсантаў — дзве ўдзельніцы з Беларусі Дар'я Чарнова і Анастасія Краўчэня. У сваім першым конкурсным выступленні Даша прадставіла гледачам і суддзям песню "Белавежская пушча" з рэпертуару ансамбля "Песняры". Выступленне Насці можна будзе ўбачыць у наступных шоу.

Музычны педагог праекта "Ты супер!" Наталля Яфіменка распавяла радыё Sputnik пра тое, як знаходзіць індывідуальны падыход да кожнага дзіцяці з няпростым лёсам і дапамагае раскрыць свой унікальны талент.

"Мы ўкладваем у гэтых дзяцей паняцце артыста, індывідуальна падыходзім да кожнага дзіцяці і спрабуем раскрыць яго талент. Таму калі я як педагог бачу ў дзіцяці атрыманы вынік, у мяне не можа быць любімчыкаў. Наадварот, мне будзе шкада, калі хто-небудзь з іх будзе пакідаць праект. Яны ўсе ўжо мае дзеці", — сказала Яфіменка.

Музычны педагог адзначыла, што рэпертуар кожнага канкурсанта падбіраецца не толькі па жаданні самога дзіцяці, але і з улікам яго рэальных магчымасцяў. Па словах педагога, у любога выканаўцы ёсць свая пэўная ніша, не кожны можа спяваць лірыку, рухомую песню або кампазіцыю на замежнай мове.

"Калі мы падбіраем удзельнікам пэўныя песні, мы таксама думаем, што, можа, мы не зусім маем рацыю. І калі дзіця кажа, што хоча праспяваць лірычную песню, а яно па натуры не лірык, і яна яму не ідзе, мы натуральна, спрабуем, але я як педагог разумею, што на дадзеным этапе яшчэ рана гэта рабіць. Таму мы пачынаем пераконваць, казаць, што пакуль не час, магчыма, мара ў гэтым кірунку споўніцца, але трэба яшчэ папрацаваць", — распавяла Яфіменка.

Па словах педагога, падчас падрыхтоўкі да конкурсных выступленняў здараюцца і слёзы, і капрызы, але ў большасці сваёй удзельнікі давяраюць прафесіяналам, асабліва, калі спрабуюць выканаць прапанаваную педагогамі кампазіцыю і бачаць, што яна атрымліваецца лепш і натуральней, чым тая, пра якую дзіця марыў першапачаткова. Да сваёй мары яно абавязкова вернецца, але тады, калі будзе гатовае яе выканаць, адзначыла педагог.

Гледачы праекта могуць прагаласаваць за ўдзельнікаў конкурсу "Ты супер!" на сайце Sputnik Беларусь. Пераможцы онлайн-галасавання з краін СНД і Балтыі атрымаюць магчымасць выступіць у эфірах радыё Sputnik і падзяліцца сакрэтамі жыцця на праекце.

SPUTNIK Беларусь адкрыў галасаванне за лепшых удзельнікаў праекту Ты супер! - Sputnik Беларусь
Sputnik Беларусь адкрыў галасаванне за лепшых удзельнікаў "Ты супер!"

Сачыць за поспехамі беларускіх удзельніц праекта "Ты супер!" Дар'і Чарновай і Анастасіі Краўчэні можна ў спецыяльнай рубрыцы на сайце Sputnik Беларусь і ў афіцыйных групах у сацыяльных сетках.

Праект "Ты супер!" тэлеканала НТБ і міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik дае шанец таленавітым дзецям, якія апынуліся без апекі бацькоў, заявіць пра сябе. Яго ўдзельнікі — вакалісты з Расіі, Абхазіі, Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Украіны, Эстоніі і Паўднёвай Асеціі.

Наступнае конкурснае шоу "Ты супер!" НТБ і Sputnik пакажуць у суботу, 11 сакавіка, у 20:00.

Стужка навiн
0