МІНСК, 9 сак — Sputnik. Конкурс выканаўцаў беларускіх народных танцаў "Мяцеліца-2017" адбудзецца ў Мінску 12 сакавіка, паведамляюць арганізатары.
Паводле іх словаў, "у конкурсе прымаюць удзел танцавальныя пары і салісты, якія вывучаюць і выконваюць беларускія народныя танцы самастойна або ў складзе танцавальных клубаў, фальклорных калектываў, этнаграфічных суполак, зарыентаваных на вывучэнне, засваенне і ўзнаўленне народных харэаграфічных традыцый, і якія не маюць прафесійнай харэаграфічнай адукацыі".
Конкурсная праграма ўключае больш за 20 цікавых і арыгінальных беларускіх танцаў.
Творчыя спаборніцтвы танцавальных пар адбудуцца ў трох узроставых групах:
- юнацкай — ад 15 да 20 год;
- асноўнай — ад 21 да 50 год;
- старэйшай — ад 51 года.
Салісты будуць спаборнічаць у дзвюх узроставых групах:
- Група 1 — ад 15 да 35 год;
- Група 2 — ад 36 год.
Дзе: Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау (г. Мінск, пр-т Газеты Праўда, 11)
Усе гледачы змогуць далучыцца да агульных танцаў падчас паўз і перапынкаў у спаборніцтвах.
Для ўдзелу ў конкурсе дасылаюцца заяўкі на электронны адрас аргкамітэта: guda.tancy@gmail.com.