МІНСК, 9 сак — Sputnik. На тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна" 18 сакавіка пры падтрымцы Міністэрства абароны РБ пройдзе мерапрыемства, прысвечанае Нарачанскай наступальнай аперацыі.
Па словах арганізатараў, 18 сакавіка 2017 году спаўняецца 101 год з дня пачатку дадзенай ваеннай аперацыі.
"Упершыню сіламі ваенна-гістарычнага клуба "Салдаты Перамогі" на тэрыторыі комплексу будзе праведзена рэканструкцыя драматычных падзей Першай сусветнай вайны, якія адбыліся на Усходнім фронце ў сакавіку 1916 года на паўночным захадзе Беларусі", — удакладнілі ў гісторыка-культурным комплексе.
Для гасцей комплексу, акрамя ваенна-гістарычнай рэканструкцыі падзей Дня Памяці "Ранняя Навальніца", арганізатары мерапрыемства падрыхтавалі інтэрактыўную праграму для розных узростаў, дзе нават можна будзе стрэліць з гарматы.
Квіткі: дарослы 10 рублёў, дзіцячы 5 рублёў.
У дзень правядзення мерапрыемства 18 сакавіка: дарослы 13 рублёў, дзіцячы 5 рублёў.