Бясплатныя экскурсіі па Беларусі пройдуць 22 і 23 красавіка

© Photo : кампанія "Лідскае піва"Фестываль Lidbeer у Лідзе
Фестываль Lidbeer у Лідзе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сёлета бясплатныя экскурсіі таксама пройдуць па беларускіх мясцінах Вільні, Масквы і ўпершыню – Кракава.

МІНСК, 11 сакавіка — Sputnik. 22 — 23 красавіка па ўсёй Беларусі пройдзе шэраг бясплатных экскурсій для ахвотных, пра гэта паведамілі Sputnik у Нацыянальным агенцтве па турызме.

Гродна, Фарны касцёл - Sputnik Беларусь
Навігатары для турыстаў на трох мовах з'явіліся ў цэнтры Гродна

Акцыя пройдзе ў рамках традыцыйнага "Фэста экскурсаводаў", што прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і мясцін.

Плануецца, што ў межах "Фэста экскурсаводаў — 2017" таксама пройдуць бясплатныя экскурсіі па беларускіх мясцінах Вільні, Масквы і ўпершыню — Кракава.

Сёлета стваральнікі "Фэста экскурсаводаў" не ставяць на мэту павялічыць колькасць бясплатных экскурсій, але будуць больш пільна адсочваць іх якасць.

Гэтым разам Фэст пройдзе пад дэвізам "Складзі свой маршрут".

Аргкамітэт Фэста запрашае экскурсаводаў, гісторыкаў  краязнаўцаў далучыцца да мерапрыемства. Для ўдзелу неабходна падаць  заяўку. Каб атрымаць падрабязную інфармацыю, скантактоўвайцеся з арганізатарамі праз электронную пошту: festguides@gmail.com

Нагадаем, "Фэст экскурсаводаў" — ініцыятыва беларускіх краязнаўцаў-энтузіястаў, якая нарадзілася ў асяродку студэнцкіх арганізацый Мінска. Праводзіцца штогод з 2009 года.

Стужка навiн
0