Рыхтуемся да ЦТ: колькі прыйдзецца выдаткаваць бацькам

© Sputnik / Марына СерабраковаКнігарні
Кнігарні - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Толькі за зборнікі тэстаў бацькам абітурыентаў прыйдзецца заплаціць каля 30 рублёў.

МІНСК,12 сак — Sputnik. Бацькам абітурыентаў прыйдзецца выдаткаваць на падрыхтоўку дзяцей да цэнтралiзаванага тэсцiравання ад некалькіх дзесяткаў да некалькіх сотняў рублёў, пераканаўся Sputnik.

Падача дакументаў на ЦТ - Sputnik Беларусь
Прэзідэнт памяняў правілы прыёму ў ВНУ і ССНУ

Уступная кампанiя 2017 года традыцыйна пройдзе летам: у чэрвені абітурыенты будуць здаваць ЦТ, у жніўні ж пачнецца падача заяў ва ўніверсітэты. Многія абітурыенты рыхтуюцца да паступлення ў ВНУ за год ці нават два, але некаторыя пачынаюць займацца гэтым толькі за некалькі месяцаў да самога тэставання.

Sputnik вывучыў прапановы беларускіх кнігарняў, каб даведацца, колькі каштуюць зборнікі падрыхтоўкі да ЦТ. Так, за невялікія зборнікі практыкаванняў у сярэднім бацькам абітурыентаў прыйдзецца заплаціць ад пяці да 12 рублёў — дапаможнікі па трох прадметах абыдуцца прыблізна ў 30 рублёў.

Акрамя зборнікаў тэстаў, многія абітурыенты карыстаюцца дапаможнікамі-рэпетытарамі і даведнікамі па прадметах для больш паглыбленай падрыхтоўкі. Такія выданні каштуюць у сярэднім парадку 20-25 рублёў, у залежнасці ад года выдання і аб'ёму вучэбнага матэрыялу. За дадатковыя навучальныя дапаможнікі па трох прадметах трэба будзе заплаціць яшчэ каля 60-70 рублёў, а калі браць розныя выданні, плюс матэрыялы з серыі "ў табліцах і схемах" — будзе больш за сто рублёў.

Для падрыхтоўкі да ЦТ многія звяртаюцца і да рэпетытараў. Так, у Мінску кошт гадзіны заняткаў у рэпетытара каштуе парадку дзесяці-пятнаццаці долараў — у залежнасці ад кваліфікацыі, досведу і папулярнасці рэпетытара. Калі займацца па трох прадметах з рэпетытарам раз у тыдзень па гадзіне, то гэта будзе каштаваць парадку 30-40 долараў, месяц — больш за 120 долараў. Курсы для абітурыентаў каштуюць некалькі менш, з імі можна зэканоміць на рэпетытарах да паловы кошту.

Такім чынам, падрыхтоўка да цэнтралізаванага тэставання можа каштаваць для бацькоў ад дзясяткаў да сотняў беларускіх рублёў, а пры ўзмоцненай вучобе — і таго даражэй.

Стужка навiн
0