Фестываль "Гуканне вясны" пройдзе 18 сакавіка

© Sputnik / Виктор ТолочкоДзяўчыны спяваюць народныя песні на "Гуканне вясны", архіўнае фота
Дзяўчыны спяваюць народныя песні на Гуканне вясны, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
У гэтым годзе на фестывалі дадаткова будзе прадэманстравана Лельчыцкая традыцыя гукання вясны.

МІНСК, 13 сак — Sputnik. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае 18 сакавіка на традыцыйна фестываль — "Гуканне вясны".

Аксана Пякун (Украіна), архіўнае фота - Sputnik Беларусь
StereoForum культуры Беларусі і Украіны адбудзецца 17-19 сакавіка

"Гуканне вясны — веснавое свята, якое звязана з абуджэннем прыроды. Надыход вясны быў вельмі доўгачаканым і таму гэтае свята адзначалі заўсёды ўрачыста", — распавялі ў музеі.

Абрадавае мерапрыемства "Гуканне вясны" — гэта мастацкая рэканструкцыя свята, зробленая паводле этнаграфічных матэрыялаў, дзеля таго каб паказаць адметныя рэгіянальныя традыцыі святкавання. У гэтым годзе дадаткова будзе прадэманстравана Лельчыцкая традыцыя гукання вясны.

Арганізатары адзначаюць, што мерапрыемства адметна тым, што дзяўчаты плялі сабе вянкі з барвенка, упрыгожвалі іх стужкамі, перазімаваўшымі журавінамі і апраналі іх на голавы, вадзілі карагоды і спявалі веснавыя песні. Акрамя таго плялі адзін вялікі вянок, які ўрачыста ўскладвалі або закідвалі на адзінокую грушку ці бярозку на ўзгорку. Усё гэта суправаджалася магічна-рытуальнымі дзеяннямі і адпаведнымі веснавымі песнямі-заклічкамі.

Наведвальнкі мерапрыемства змогуць:

  • Пазнаёміцца з традыцыяй гукання вясны;
  • Паўдзельнічаць у рэканструкцыі Лельчыцкага веснавога абрада і сплесці вялікі вянок;
  • Зрабіць на майстар-класах птушак (сімвалы вясны) з розных матэрыялаў і ў розных тэхніках выканання;
  • Атрымаць асалоду ад традыцыйнай музыкі, танцаў і гульняў

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць "Беларускую карчму", якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

У праграме мерапрыемства прымуць удзел фальклорныя гурты г. Мінска, музычны калектыў "Жвавы карчмар" і іншыя.

Дзе: Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту в. Азярцо, Мінскі р-н

Калі: 18 сакавіка з 13:00 да 15:00

Кошт: квіткі для дарослых 8 рублёў, дзеці 4 рублі.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі