МІНСК, 13 сак — Sputnik. Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь прапануе наведаць асноўную экспазіцыю і некамерцыйныя выставы з 20 па 24 сакавіка, заплаціўшы ўсяго 1 рубель.
"Акцыя прымеркавана да Міжнароднага дня шчасця, які быў абвешчаны ААН у 2012 годзе і адзначаецца 20 сакавіка. Заснавальнікі заклікаюць усе краіны накіроўваць намаганні на паляпшэнне дабрабыту людзей, а таксама адзначаць гэтае свята шляхам правядзення асветніцкіх мерапрыемстваў", — паведамілі ў музеі.
Дзякуючы акцыі на працягу пяці дзён можна будзе наведаць музей па мінімальным коштам, атрымаць новыя ўражанні.
Нагадаем, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь — адзін з найбольш папулярных музеяў краіны. У яго фондах захоўваецца самая вялікая музейная калекцыя ў Беларусі — гэта каля 400 тыс. адзінак захоўвання. У структуру Нацыянальнага гістарычнага музея таксама ўваходзяць 5 філіялаў — Музей гісторыі беларускага кіно, Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, Дом-музей І з'езда РСДРП, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, Музей прыроды і экалогіі Беларусі.