Фота

"Рэпартаж з сучаснага": Валянцін Елізар'еў рыхтуецца да юбілею

© Sputnik / Виктор ТолочкоВалянцін Елізар'еў
Валянцін Елізар'еў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фотавыстава, прысвечаная легендарнаму харэографу і балетмайстру Валянціну Елізар'еву, адкрыецца 30 сакавіка ў галерэі "Універсітэт культуры" ў Мінску.

МІНСК, 13 сак — Sputnik. Выстава, прысвечаная творчай дзейнасці балетмайстра і харэографа Валянціна Елізар'ева, адкрыецца 30 сакавіка ў мінскай галерэі "Універсітэт культуры".

Балетмайстр Валянцін Елізар'еў - Sputnik Беларусь
Імя беларускага балета

Работы маладога фатографа Мікіты Фядосіка паказваюць Елізар'ева за працай — з танцоўшчыкамі, са студэнтамі, разважаючым над спектаклямі — простыя моманты, падгледжаныя ў самім жыцці. Адсюль і назва: "Валянцін Елізар'еў: рэпартаж з цяперашняга часу".

Выстава — адно з мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею маэстра. Восенню Народны артыст СССР Валянцін Елізар'еў адсвяткуе 70-годдзе.

© Photo : из архива Валентина ЕлизарьеваЕлізар"еў падчас рэпетыцыі з артыстамі балета
Елизарьев в ходе репетиции с артистами балета - Sputnik Беларусь
Елізар"еў падчас рэпетыцыі з артыстамі балета

Яго ўклад у мастацтва Беларусі складана пераацаніць, бо з яго імем звязана само стварэнне нашага балета. Ён прыехаў у Мінск пасля Ленінградскай кансерваторыі яшчэ ў пачатку 70-х. Думаў што ненадоўга, але так атрымалася, што затрымаўся на ўсё жыццё. 36 гадоў прапрацаваў у Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі — спачатку мастацкім кіраўніком, а потым і дырэктарам.

Ён стаў родапачынальнікам беларускага балета, менавіта з пастановак Елізар'ева пра яго загаварылі як пра сапраўдную культурую з'яву.

На сцэне Вялікага тэатра Беларусі Елізар'еў паставіў каля 20 пастановак. Ужо яго першы балет — "Кармэн-сюіта" (яго Елізар'еў паставіў усяго ў 26) — стаў сапраўднай сенсацыяй. Балеты "Стварэнне свету", "Тыль Уленшпігель", "Спартак", "Шчаўкунок", "Карміна Бурана", "Балеро", "Вясна святая", "Рамэа і Джульета", "Страсці (Рагнеда)", "Жар-птушка" і іншыя — сапраўдныя шэдэўры харэаграфічнага мастацтва, якія да гэтага часу застаюцца візітнай карткай нашага балета.

"Танец — гэта частка маёй свядомасці, цела, маёй душы, сэрца, таму я, натуральна, бачу свет праз прызму маёй прафесіі", — кажа Валянцін Мікалаевіч аб сваім светаадчуванні.

© Photo : из архива Валентина ЕлизарьеваВалянцін Елізар"еў на рэпетыцыі ў тэатры
Валентин Елизарьев на репетиции в театре - Sputnik Беларусь
Валянцін Елізар"еў на рэпетыцыі ў тэатры

Зараз Елізар'еў з'яўляецца прафесарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Пасля сыходу з Вялікага тэатра Беларусі ён прысвяціў сябе педагогіцы, яго вучні — лаўрэаты міжнародных конкурсаў. Ён ставіць пастаноўкі ў вядучых тэатрах Еўропы, Японіі, Кітая, краін Блізкага Ўсходу.

На выставе будуць прадстаўлены 54 фатаграфіі, якія фатограф зрабіў падчас навучальнага працэсу, у рэальным часе і ў рэальных умовах балетнай залы.

Адкрыццё выставы адбудзецца 30 сакавіка ў 17.00, яна будзе доўжыцца да 13 красавіка 2017 года.

Стужка навiн
0