МІНСК, 19 сак — Sputnik. У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь 17 сакавіка адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы Сяргея Селіханава (1917-1976), прымеркаванай да 100-годдзя з дня яго нараджэння.
Паводле словаў арганізатараў, экспазіцыйную прастору складуць каля 50 твораў скульптуры і скульптурных эскізаў, 12 жывапісных і графічных твораў са збору Нацыянальнага мастацкага музея, Нацыянальнага гістарычнага музея, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В. Масленікава, Бялыніцкага раённага мастацкага музея імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі, калекцыі Беларускага саюза мастакоў і сям'і майстра.
Дапоўняць экспазіцыю 39 фотакопій з архіваў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і сям'і мастака.
Экспанаванне выставы пройдзе з 18 сакавіка па 17 красавіка 2017 года.