Аўтары арыгінальных твораў, стваральнікі нацыянальных музычных праектаў кампазітар Алег Залятнёў і вядомы сцэнарыст і прадзюсар Сяргей Макарэй адрозніваюцца асаблівай творчай ідэйнасцю, працаздольнасцю і аптымізмам.
Творчы дуэт наведаў нашу радыёстудыю і распаёў пра тое, ці цяжка складаць сучасныя творы ў класічным стылі, а таксама аб працы над творамі "Крыж палачанкi", "Мiхал Клеафас Агiнскi — невядомы партрэт".
"Калі мы возьмем старыя, савецкія фільмы-оперы, то іх ніяк нельга аднесці да анахранізмаў, бо ступень укладзенага таленту і натхнення робіць гэтыя работы актуальнымі ва ўсе часы, па гэтым мы абралі гэты нялёгкі, малапрыбытковы шлях, які разлічаны на перспектыву вяртання да высокага густу і разумення класічнай музыкі ", — адзначылі госці студыі.
Аўдыёверсію гутаркі слухайце на радыё Sputnik Беларусь.