Як учорашнія хлапчукі мяняюцца вонкава і ўнутрана за час службы ў войску, на радыё Sputnik Беларусь распавялі сааўтары фотапраекта "23. Армія змяняе" — экс-начальнік ваеннага інфармацыйнага агенцтва "Ваяр" палкоўнік Андрэй Шубадзёраў і фотамастак Юлія Мацкевіч.
Праект "23. Армія змяняе" — гэта серыя фатаграфій салдат, якія здымалася цягам аднаго з паловай года, ад моманту прыходу ў ваенны камісарыят і да дэмабілізацыі.
"Першы раз мы апынуліся ў камісарыяце абсалютна спантанна і фатаграфавалі прызыўнікоў падчас праходжанні медкамісіі. У гэты дзень яны сыходзілі служыць у адну з часцей сіл спецыяльных аперацый. І гэта не было запланавана, мы не ведалі, што хлопцы ідуць у дэсант", — распавёў Шубадзёраў.
Па словах аўтараў фотапраекта, падчас першай здымкі герояў было 25, але пазней хтосьці апынуўся ў іншых воінскіх частках, хтосьці не прайшоў "курс маладога байца", і ўжо праз паўгода на трэцяй здымцы стала зразумела, што ў праекце ўсяго 15 герояў.
"Праект сапраўды новы для нас. Асобы салдат беларускай арміі да гэтага часу ніхто не здымаў. Быў калісьці чымсьці падобны праект у амерыканцаў — яны здымалі рабят да вайны і пасля вайны. Але мы вырашылі папрацаваць менавіта з тварамі, вачыма, візуальнымі зменамі", — удакладніў Шубадзёраў.
Па словах палкоўніка, каб зразумець войска, на яго трэба глядзець поглядам чалавека, неангажаванага ўзброенымі сіламі. Такі чалавек мог бы паказаць грамадству армію такой, якой бачыць яе на свае вочы. І асабліва важна, што гэты погляд апынуўся жаночым, сказаў Шубадзёраў.
Фотамастак Юлія Мацкевіч, якая стварала серыю змяняючыхся партрэтаў, адзначыла, што праект здзівіў яе сваёй прастатой і шмат у чым змяніў не толькі ўдзельнікаў, але і саміх аўтараў.
"Адно — гэта нечыя думкі і выказванні на форумах. А я паверу тады, калі сама паспрабую. Я ўбачыла, як яны служаць, што яны робяць, падчас здымкі я нават пакапалася ў іх душах. І ўразілася таму, што ўбачыла", — распавяла Мацкевіч.
Фотавыстава "23. Армія змяняе" працягнецца ў Музеі гісторыі ВАВ з 17 да 31 сакавіка, пасля чаго фотапраект адправіцца ў падарожжа спачатку ў Брэст, потым у Віцебск.
Гутарку з аўтарамі фотапраекта "23. Армія змяняе" Андрэем Шубадзёравым і Юліяй Мацкевіч слухайце на радыё Sputnik Беларусь.