МІНСК, 17 сак — Sputnik. Мокрым снегам палохаюць сіноптыкі ў будучыя выходныя. Іншымі словамі, надвор'е наўрад ці будзе запрашаць да доўгіх шпацыраў на свежым паветры.
Сядзець дома таксама не варыянт. Sputnik прааналізаваў анонсы будучых культурных падзей і абраў некалькі найбольш цікавых варыянтаў.
"Прыгажуня і Пачвара"
Бацькам дашкольнікаў і школьнікаў, а таксама рамантыкам мае сэнс купіць квіткі ў кіно. У пракат выйшла шматабяцальная стужка прызнаных казачнікаў з Walt Disney Animation Studios "Прыгажуня і Пачвара" з Эмай Уотсан у галоўнай ролі.
Гісторыю аб прыгажуні Бэль, якая спяшаецца на дапамогу бацьку, які трапіў у палон пачвары, і зачараваным прынцы Адаме зняў Біл Кондан. Дарэчы трэйлер стужкі ў першыя ж суткі паглядзелі каля 128 мільёнаў чалавек. І гэта быў рэкорд. Папярэдні рэкардсмен — ролік сіквела "Пяцьдзесят адценняў шэрага" ў першы дзень пабачыла 114 мільёнаў чалавек.
"Гуканне вясны" ў Азярцы
Калі ўсё ж такі ёсць вострае жаданне правесці будучыя выхадныя на свежым паветры, то аптымальным варыянтам стане візіт у Музей народнай архітэктуры і побыту. Там у суботу будуць "гукаць вясну".
Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца са старой традыцыяй і нават паўдзельнічаць у рэканструкцыі Лельчыцкага вясновага абраду, а таксама сплесці вянок і зрабіць птушачак, якія сімвалізуюць вясну, у рамках спецыяльных майстар-класаў.
І самае галоўнае, падкрэсліваюць арганізатары свята, усе госці, нягледзячы на надвор'е, змогуць атрымаць задавальненне ад нацыянальных музыкі, танцаў і гульняў.
Дзе: Музей народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы.
Калі: у суботу з 13:00 да 15:00.
Кошт квіткоў: 8 рублёў для дарослых і 4 рублі для школьнікаў.
Вялікі бясплатны кірмаш
Аддаць непатрэбныя рэчы або выменяць іх на патрэбныя можна будзе ў суботу ў рамках Вялікага бясплатнага кірмаша, які пройдзе Event-прасторы 210 METROV.
Акрамя меркантыльных мэтаў — пазбавіцца або бясплатна здабыць рэчы — госці змогуць адчуць сябе адказным чалавекам, які не марнуе грошы, ня засмечвае планету і дапамагае іншым людзям.
"Выкідваючы рэчы, мы не проста не цэнім тое, што выраблена, а таксама што і кім было выдаткавана на гэта, але і наносім значны ўрон навакольнаму асяроддзю", — падкрэсліваюць арганізатары.
Важная дэталь: на кірмаш можна смела браць дзяцей. На фрымаркеце будзе працаваць дзіцячы куток.
Дзе: Event-прасторы 210 METROV, вуліца Чапаева, 3.
Калі: у суботу з 12:00 да 18:00
Чэмпіянат па заварванню гарбаты
Выпіць гарбаты, а таксама навучыцца яе заварваць і выбіраць можна будзе ў будучыя выхадныя на спецыялізаваным чэмпіянаце.
У суботу частаваць і спакушаць гарбатай будуць у Нацыянальным мастацкім музеі, а ў нядзелю — у гатэлі "Пекін".
У першы дзень госці змогуць убачыць выступленні канкурсантаў, якія будуць спаборнічаць у заварванні і падачы гарбаты, паўдзельнічаць у майстар-класах па падрыхтоўцы гарбаты, арыгамі, каліграфіі, а таксама прайсці з экскурсіяй па музею.
Майстар-класы і дэгустацыі чакаюць і тых, хто прыйдзе ў "Пекін".
Майстар-клас па тыбецкаму жывапісу
Усім, хто стаміўся ад стрэсаў і хоча навучыцца цярпенню, варта прыгледзецца да майстар-класу, які ладзяць у суботу ў Доме карцін.
Афіцыйна мерапрыемства называецца майстар-клас па тыбецкаму жывапісу. Намаляваць прапануюць Буду, а тым часам "маляванне Буды з'яўляецца добрай практыкай, якая развівае цярпенне, стараннасць і фармуе вытанчаны густ", — падкрэслілі арганізатары.
Майстар клас праходзіць у рамках выставы "Шлях у Шамбалу". Якая цяпер праходзіць у Доме карцін.
Дзе: Дом карцін.
Калі: у суботу ў 12:00.
Кошт ўдзелу (з улікам матэрыялаў) 30 рублёў.
Танцавальны марафон "Квіткі ў лета"
Першы занятак у рамках вялікага танцавальнага марафону "Квіткі ў лета" адбудзецца ў гэтую суботу. На працягу двух гадзін вопытныя харэографы будуць вучыць пачаткоўцаў асновам бальных танцаў і танцаў народаў свету.
У праграме — фінская полька і падэспань, "Лявоніха" і "Спадарыня", полька-тройка і руская кадрыль, вальсы, контрдансы, аргентынскае танга і шмат іншага.
Арганізатары марафону кажуць, што хочуць дапамагчы мінчанам падрыхтавацца да лета, калі па ўсім горадзе будзе праходзіць мноства танцавальных мерапрыемстваў. Для ўдзелу ў марафоне трэба зарэгістравацца па тэлефоне +375 29 911 11 98
Дзе: зала харэаграфіі па вул. Залатая Горка, 18.
Калі: у нядзелю а 14:00.
Кошт удзелу: 18 рублёў.