МІНСК, 18 сак — Sputnik. Авіякампанія "Аэрафлот — расійскія авіялініі" адмяніла рэйс SU1840 у Мінск з Масквы, які павінен быў вылецець у беларускую сталіцу ў нядзелю ў 12:20, сведчыць інфармацыя на анлайн-табло аэрапорта Шарамеццева.
Таксама адменены і зваротны рэйс Аэрафлота SU1841 з Мінска ў Маскву на 14:40.
Іншыя рэйсы, прызначаныя на нядзелю з Мінска ў Маскву і назад, паводле дадзеных анлайн-раскладу, адбудуцца ў вызначаны час.
Таксама Аэрафлот адмяніў яшчэ два рэйсы ў нядзелю — у Новасібірск і Цюмень. Прычыны адмены рэйсаў не паведамляюцца.