Мастацкі музей запрашае на прэзентацыю кнігі "Маляўнічая гісторыя"

© Sputnik / Артем БордовскийРазварот кнігі "Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі"
Разварот кнігі Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзентацыя пройдзе ў фармаце сустрэчы, дзе кожны жадаючы зможа задаць сваё пытанне аўтарам.

МІНСК, 19 сак — Sputnik. Мастацкі музей Рэспублікі Беларусь запрашае на прэзентацыю кнігі "Маляўнічая гісторыя". У 2-х частках. Частка 1. "Ад Рагнеды да Касцюшкі" Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава, якая пройдзе ў рамках выставы "Радзівілы: лёсы краіны і роду".

Разварот кнігі Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі - Sputnik Беларусь
Арлоў: Вялікакняскую канцылярыю ВКЛ ахоўвала некалькі дзесяткаў катоў

"Кніга адрасавана кожнай беларускай сям'і. Найбольш цікава будзе дзецям і падлеткам, але прачытаць яе аўтары раяць і дарослым: бацькам, дзядулям і бабулям, настаўнікам. Кнігу, якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, пазнавальныя і багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя", — паведамілі ў музеі.

Уладзімір Аляксеевіч Арлоў — беларускі пісьменнік, паэт і гісторык, аўтар сцэнарыяў навукова-дакументальных фільмаў.

Павел Юр'евіч Татарнікаў — беларускі мастак-графік, кніжны ілюстратар, выкладчык.

Прэзентацыя пройдзе ў фармаце сустрэчы, дзе кожны жадаючы зможа задаць сваё пытанне аўтарам.

© Sputnik / Артем БордовскийРазварот кнігі "Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі"
Разварот кнігі Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі - Sputnik Беларусь
Разварот кнігі "Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі"

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.

Калі: 20 сакавіка а 18-й гадзіне.

Уваход на прэзентацыю па білеце ў музей: дарослыя — 5 руб.; школьнікі і студэнты — 2 руб. 50 кап. Білет дазваляе аглядзець выставу "Радзівілы: лёсы краіны і роду".

Стужка навiн
0