Фота

Карагод і вогнішча: як гукалі вясну ў Строчыцах

Падпісацца
"Гуканне вясны" - вясновае свята, звязанае з абуджэннем прыроды і прыходам вясны.

Абрадавае мерапрыемства "Гуканне вясны" ў Музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах пад Мінскам — гэта мастацкая рэканструкцыя абраду на аснове этнаграфічных звестак. У гэтым годзе была прадэманстравана Лельчыцкая традыцыя гукання вясны.

Відэафакт: як пад Мінскам гукалі вясну - Sputnik Беларусь
Відэа
Відэафакт: як пад Мінскам гукалі вясну

Спачатку ўсе жадаючыя маглі вырабіць сваімі рукамі сімвалы вясны — птушачак з розных матэрыялаў.

Асаблівасць абраду ў тым, што дзяўчаты спачатку плялі адзін вялікі вянок з барвенку, потым плялі сабе маленькія вянкі, упрыгожвалі іх перазімаваўшымі раслінамі, надзявалі на галовы. Вялікі вянок урачыста і весела закідвалі на асобна стаячую грушу, потым закідвалі свае вянкі на дрэва. Усё гэта суправаджалася вясновымі песнямі і карагодамі.

Затым у агульным карагодзе ўсе выходзiлi на ўзгорак, дзе запальвалі вясновае вогнішча і потым танцавалі народныя танцы вакол яго і спявалі вясновыя песні.

© Sputnik / Альфрэд МікусУ Музеі народнай архітэктуры і побыту зладзілі традыцыйнае народнае свята - "Гуканне вясны".
Карагод і вогнішча: як гукалі вясну ў Строчыцах - Sputnik Беларусь
1/13
У Музеі народнай архітэктуры і побыту зладзілі традыцыйнае народнае свята - "Гуканне вясны".
© Sputnik / Альфрэд МікусВянок з кветак з рознакаляровымі стужкамі - абавязковы элемент упрыгожвання.
Карагод і вогнішча: як гукалі вясну ў Строчыцах - Sputnik Беларусь
2/13
Вянок з кветак з рознакаляровымі стужкамі - абавязковы элемент упрыгожвання.
© Sputnik / Альфрэд МікусАбавязкова трэба зрабіць сваімі рукамі сімвалы вясны - птушачак.
Карагод і вогнішча: як гукалі вясну ў Строчыцах - Sputnik Беларусь
3/13
Абавязкова трэба зрабіць сваімі рукамі сімвалы вясны - птушачак.
© Sputnik / Альфрэд МікусКожнай удзельніцы абраду неабходна сплесці вянок з барвенку.
Карагод і вогнішча: як гукалі вясну ў Строчыцах - Sputnik Беларусь
4/13
Кожнай удзельніцы абраду неабходна сплесці вянок з барвенку.
© Sputnik / Альфрэд МікусМаленькія вянкі ўпрыгожвалі перазімаваўшымі раслінамі і надзявалі на галовы.
Карагод і вогнішча: як гукалі вясну ў Строчыцах - Sputnik Беларусь
5/13
Маленькія вянкі ўпрыгожвалі перазімаваўшымі раслінамі і надзявалі на галовы.
© Sputnik / Альфрэд МікусВялікі вянок урачыста і весела выносілі, каб закінуць на дрэва.
Карагод і вогнішча: як гукалі вясну ў Строчыцах - Sputnik Беларусь
6/13
Вялікі вянок урачыста і весела выносілі, каб закінуць на дрэва.
© Sputnik / Альфрэд МікусПотым усе, хто жадаў, закідвалі свае вянкі на дрэва.
Карагод і вогнішча: як гукалі вясну ў Строчыцах - Sputnik Беларусь
7/13
Потым усе, хто жадаў, закідвалі свае вянкі на дрэва.
© Sputnik / Альфрэд МікусЛялькі і сурвэткі з рушнікамі з нацыянальным арнаментам натуральна неабходны элемент свята.
Карагод і вогнішча: як гукалі вясну ў Строчыцах - Sputnik Беларусь
8/13
Лялькі і сурвэткі з рушнікамі з нацыянальным арнаментам натуральна неабходны элемент свята.
© Sputnik / Альфрэд МікусУсё гэта суправаджалася вясновымі песнямі і карагодамі.
Карагод і вогнішча: як гукалі вясну ў Строчыцах - Sputnik Беларусь
9/13
Усё гэта суправаджалася вясновымі песнямі і карагодамі.
© Sputnik / Альфрэд МікусАдзін з галоўных этапаў свята - запальванне вогнішча.
Карагод і вогнішча: як гукалі вясну ў Строчыцах - Sputnik Беларусь
10/13
Адзін з галоўных этапаў свята - запальванне вогнішча.
© Sputnik / Альфрэд МікусВакол вогнішча танцавалі народныя танцы і спявалі вясновыя песні.
Карагод і вогнішча: як гукалі вясну ў Строчыцах - Sputnik Беларусь
11/13
Вакол вогнішча танцавалі народныя танцы і спявалі вясновыя песні.
© Sputnik / Альфрэд МікусВясна і святочны настрой - добрая нагода, каб пакатацца на арэлях.
Карагод і вогнішча: як гукалі вясну ў Строчыцах - Sputnik Беларусь
12/13
Вясна і святочны настрой - добрая нагода, каб пакатацца на арэлях.
© Sputnik / Альфрэд МікусПадтрымліваць добры настрой усім удзельнікам свята дапамагалі казачныя персанажы.
Карагод і вогнішча: як гукалі вясну ў Строчыцах - Sputnik Беларусь
13/13
Падтрымліваць добры настрой усім удзельнікам свята дапамагалі казачныя персанажы.
Стужка навiн
0