Лепшы беларускі спектакль 2016 года "Опіум" пакажуць у Мінску

© Photo : ТеартЛепшы беларускі спектакль 2016 года "Опіум" пакажуць у Мінску
Лепшы беларускі спектакль 2016 года Опіум пакажуць у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
"Опіум" з'яўляецца першым беларускім спектаклем, які быў пастаўлены з дапамогаю краўдфандынгавай падтрымкі гледачоў і аматараў тэатральнага мастацтва.

МІНСК, 20 сак — Sputnik. У студыі "Black Beast Media" 26 і 27 сакавіка пройдуць паказы першага беларускага спектакля, створанага дзякуючы падтрымцы гледачоў і краўдфандынгавай платформы ulej.by.

"Прэм'ера "Опіума", пастаўленага рэжысёрам Аляксандрам Марчанкам па п'есе беларускага драматурга Віталя Каралёва, адбылася ў красавіку мінулага года, а ў сакавіку 2017-га "Опіум" быў названы лепшым спектаклем 2016 года па версіі беларускіх крытыкаў, журналістаў і блогераў", — распавялі арганізатары.

Інсталяцыя бразільскага мастака на Венецыянскай біенале - 2016 - Sputnik Беларусь
"Стол": што прадставіць Беларусь на Венецыянскай біенале

Дырэктар Цэнтра візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн" Анжаліка Крашэўская адзначае, што "ў сакавіку паказ будзе ў Дзень тэатра. Гэтая дата сама па сабе важная, але і для нас асаблівая: прайшоў год з прэм'еры, спектакль паспеў паўдзельнічаць у Belarus Open і цяпер у новым сезоне мы рады, што да яго ёсць цікавасць".

Па словах тэатральнага крытыка Алены Мальчэўскай, спектакль "Опіум" уваходзіць у яе уласны топ-5 лепшых беларускіх спектакляў. Яна лічыць, што гэта нават не спектакль, а праект, "таму што кансалідацыя тэатральнай супольнасці — не толькі з боку прафесіі крытыкаў або акцёраў, а аб'яднанне ўсіх і падтрымка гледачоў, — мне здаецца, гэта вельмі важна".

Дзе: Студыя "Black Beast Media" (вул. Валгаградская, 8).

Калі: 26 і 27 сакавіка.

Квіткі каштуюць ад 18 рублёў.

Стужка навiн
0