МІНСК, 20 сак — Sputnik. Каля 490 помнікаў часоў Польскай Народнай Рэспублікі могуць ліквідаваць у Польшчы, калі будуць прынятыя новыя папраўкі ў закон аб дэкамунізацыі, падрыхтаваныя сенатам краіны, паведаміла газета Rzeczpospolita.
У красавіку 2016 года ў Польшчы ўступіў у сілу закон аб дэкамунізацыі, ён прадугледжвае забарону на прапаганду таталітарных рэжымаў у назвах будынкаў, дарог, вуліц, мастоў ці плошчаў, у тым ліку выкарыстанне прозвішчаў, назваў арганізацый, падзей або дат, "якія сімвалізуюць камунізм або любы іншы таталітарны рэжым".
Згодна з новымі папраўкамі, якія падрыхтавалі сенатары ад кіруючай партыі "Права і справядлівасць" Яраслава Качыньскага, зносу таксама падлягаюць помнікі і памятныя камяні, "якія праслаўляюць камунізм" — усяго каля 490 такіх манументаў.
Мяркуецца, што помнікі будуць разбіраць пасля кансультацый з Інстытутам нацыянальнай памяці, закон не закране аб'ектаў, усталяваных на могілках і не выстаўленых на публічны агляд.