МІНСК, 21 сак — Sputnik. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь запрашае 25 сакавіка на лекцыю — "Радзівілы: музычныя мецэнаты, меламаны, творцы".
"Княскі род Радзівілаў — магнатаў, палітыкаў і ваяроў — стагоддзямі не пакідаў дух творчасці, прага да вытанчаных мастацтваў, у тым ліку да самага неспасціжнага і эмацыянальнага — Музыкі. Быццам таленавітыя дойліды, ва ўласных маёнткаx Радзівілы ўзводзілі аўтарытэтныя на еўрапейскай культурнай прасторы музычныя цэнтры. Іх мецэнацтву былі абавязаны сваёй арганізацыяй і ўтрыманнем тэатры, капэлы, школы для падрыxтоўкі спевакоў, інструменталістаў і танцораў. Дзякуючы іх ініцыятыве ў Беларусі паўсталі і першыя нотныя выданні", — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле словаў спецыялістаў, княскі тытул, прыналежнасць да сацыяльнай эліты абумоўлівалі выключна аматарскі статус дачыненняў прадстаўнікоў радзівілаўскага роду да музычнага мастацтва. Аднак нярэдка іх творчыя захапленні настолькі перарасталі межы этыкетных канонаў, што музыка станавілася спосабам самавыяўлення, раскрыцця іх духоўных пошукаў.
Лекцыя праходзіць у рамках лекцыйнага цыкла "Радзівіліяна", прысвечанага выставе "Радзівілы: лёсы краіны і роду".
Працоўная мова: беларуская.
Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
Калі: 25 сакавіка, а 16-й гадзіне.
Чытае: Святлена Немагай, музыказнаўца, кандыдат мастацтвазнаўства, выкладчык БДАМ.
Кошт білета на адну лекцыю: 5 руб. (дарослыя), 2,5 руб. (школьнікі, студэнты).
Кошт абанемента: 20 руб. (10 наведванняў), 12 руб. (5 наведванняў).
Кошт абанемента для школьнікаў і студэнтаў: 11 руб. (10 наведванняў), 7 руб. (5 наведванняў).