Гродна прыме фінал Кубка Беларусі па футболе

© Sputnik / Рамиль Ситдиков / Перайсці ў медыябанкМячы Krasava, архіўнае фота
Мячы Krasava, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Арэна, на якой пройдзе вырашальны паядынак, месціць 8,5 тысяч заўзятараў.

МІНСК, 23 сак — Sputnik. Фінальны паядынак Кубка Беларусі па футболе ўпершыню пройдзе ў Гродне, паведамілі ў прэс-службе Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" (АБФФ).

"Вырашальны паядынак другога па значнасці клубнага турніру краіны адбудзецца 28 мая на стадыёне ЦСК "Нёман" у Гродне", — распавялі ў АБФФ.

Прэзентацыя лагатыпу чэмпіянату Беларусі па футболе - Sputnik Беларусь
Відэа
Футбол: новы лагатып чэмпіянату Беларусі-2017

Матч пройдзе 28 траўня.

У красавіку пройдуць паўфінальныя сустрэчы. Так, у Слуцку мясцовы аднайменны клуб прыме салігорскі "Шахцёр" 5 красавіка, у гэты ж дзень брэсцкае "Дынама" згуляе супраць барысаўскага БАТЭ. Паядынкі ў адказ пройдуць 26 красавіка.

Нагадаем, у мінулым годзе фінал Кубка адбыўся ў Брэсце. Перамогу тады святкаваў "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна), які абыграў БАТЭ ў серыі пасляматчавых пенальці (3:2).

Да гэтага вырашальны паядынак 21 раз прымаў Мінск, па адным разе Віцебск, Гомель, Барысаў і Жодзіна.

Стужка навiн
0