Сын Азаранкі атрымаў беларускі пашпарт

© Sputnik / Виктор ТолочкоИнстаграм тэнісісткі Вікторыі Азаранкі
Инстаграм тэнісісткі Вікторыі Азаранкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Першынец Азаранкі атрымаў свой пашпарт праз чатыры месяцы пасля дня нараджэння.

МІНСК, 24 сак — Sputnik. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка паказала беларускі пашпарт свайго сына Леа, паведамляе Sputnik.

Экс-першая ракетка свету стала мамай у снежні мінулага года. Беларуска нарадзіла сына ад амерыканца Білі Маккінга. Хлопчыку далі імя Леа Аляксандр.

У пятніцу ў сацыяльнай сетцы Instagram спартсменка распавяла, што яе дзіця атрымала пашпарт. "Леа атрымаў свой беларускі пашпарт", — падпісала фота тэнісістка.

Вікторыя Азаранка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Азаранка будзе працаваць з былым трэнерам Шарапавай

Нагадаем, зараз Азаранка на ўсю моц рыхтуецца да свайго вяртання ў вялікі спорт. Паводле яе слоў, яна хоча вярнуцца на корт летам гэтага года і выступіць на Адкрытым чэмпіянаце ЗША (US Open).

Беларускія аматары спорту гадаюць, якое грамадзянства абярэ дзіця яшчэ адной знакамітай айчыннай спартсменкі Дар'і Домрачавай. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне ў кастрычніку 2016 года нарадзіла дачку Ксенію ад нарвежскага спартсмена Уле Эйнара Б'ёрндалена. Справа ў тым, што бацькі яшчэ да нараджэння спланавалі, што да 18 гадоў дзіця будзе мець два грамадзянства, пасля чаго вызначыцца, пакіне яно нарвежскі ці беларускі пашпарт.

Раней легендарны біятланіст выказаў надзею, што яго дачка будзе выступаць за Нарвегію, калі раптам вырашыць працягнуць сямейную традыцыю.

Стужка навiн
0