Вясновыя вакацыі пачаліся ў беларускіх школьнікаў

© Sputnik / Алексей Владыкин / Перайсці ў медыябанкШкола зачынена
Школа зачынена - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Да наступнага панядзелка вучні беларускіх школ змогуць адпачываць - хто з сям'ёй, хто ў аздараўленчых лагерах.

МІНСК, 27 сак — Sputnik. Школьныя вакацыі пачаліся ў Беларусі з панядзелка, нагадалі Sputnik ва ўстановах адукацыі краіны.

Першы дзень вясновых вакацыяў — 26 сакавіка, працягнуцца яны ўвесь бягучы тыдзень.

Шалва Амонашвілі чытае лекцыю пра тонкасці выхавання сучасных дзяцей - Sputnik Беларусь
Шалва Амонашвілі: калі дзеці не паспяваюць у школе, іх настаўнік – двоечнік

Паводле звестак Мінадукацыі, на вакацыях будуць знаходзіцца практычна 982 тысячы навучэнцаў. У гэты час яны могуць як адпачыць з сем'ямі, так і наведваць школьныя аздараўленчыя лагеры, розныя спецыялізаваныя мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі.

Пасля заканчэння вясновых вакацыяў у беларускіх дзяцей пачнецца апошняя школьная чвэрць, якая працягнецца да канца траўня.

Старшакласнікі ўжо з пачатку чэрвеня пачнуць здаваць выпускныя экзамены, а выпускнікі 11-х класаў актыўна рыхтуюцца да здачы цэнтралізаванага тэставання і паступлення ва ўніверсітэты.

Стужка навiн
0