Адам Мальдзіс: рана ці позна Скарына будзе кананізаваны

© Sputnik / Міхаіл ЛуханінМальдзіс лічыць кананізацыю Скарыны пытаннем часу
Мальдзіс лічыць кананізацыю Скарыны пытаннем часу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі даследчык думае, што паралельна з Францыскам Скарынай можа быць кананізаваны і Іван Фёдараў.

МІНСК, 28 сак — Sputnik. Кананізацыя Францыска Скарыны з'яўляецца пытаннем часу, заявіў на прэзентацыі літоўскага выдання, прысвечанага ўсходнеславянскаму першадрукару, доктар гістарычных навук Адам Мальдзіс.

Вядомы навуковец адзначыў, што "часам мы задаемся пытаннем: якога веравызнання быў Францыск Скарына? Ён быў талерантны да этнасаў і рэлігіяў. Манахі ордэну бернардынцаў пешшу прыйшлі з Вільні ў Полацк. У 1498 годзе ўся сям'я Скарыны прыняла каталіцкі хрост".

Навукоўцы ўпэўненыя, што Скарына не насіў вусоў - Sputnik Беларусь
Францыск Скарына ніколі не насіў вусы

Бернардынцы ў адрозненне ад іншых ордэнаў не бачылі розніцы паміж канфесіямі хрысціянскага веравызнання. Ім было ўсёроўна, што праваслаўны хрост, што каталіцкі.

"Таму і Скарына не бачыў розніцы паміх каталіцкай і праваслаўнай царквой. Нават свае выданні, будучы ўжо каталіком, ён адрасаваў свайму народу — праваслаўнаму люду", — упэўнены Адам Мальдзіс.

Таксама навуковец упэўнены, што шлюб, якім абраўся пасля смерці свайго патрона Францыск Скарына, быў гуманным крокам у дачыненні да ўдавы, якая і сама неўзабаве ад хваробы памерла.

Гісторык лічыць, што Францыск і Сымон не родныя, а прыёмныя сыны беларускага першадрукара. Для таго, каб пацвердзіць гэтую думку, неабходна знайсці архіў дакументаў біскупа Віленскага Яна і магнацкага роду Гаштольдаў.

Адам Мальдзіс лічыць, што пытанне аб кананізацыі Францыска Скарыны хутка паўстане, і пытанне пра яго нашчадкаў трэба даследваць.

На яго думку, можа адбыцца паралельная кананізацыя Скарыны і Івана Фёдарава — у каталіцкім касцёле і праваслаўнай царкве адпаведна.

Стужка навiн
0