Літоўскія даследчыкі прэзентавалі кнігу, прысвечаную Францыску Скарыну

© Sputnik / Аляксандр ШурмялёўКніга "Рускай Бібліі" Францыска Скарыны – 500 гадоў"
Кніга Рускай Бібліі Францыска Скарыны – 500 гадоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ініціыятарамі выдання сталі навуковыя супрцоўнікі бібліятэкі імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук.

МІНСК, 28 сак — Sputnik. У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі "Рускай Бібліі" Францыска Скарыны — 500 гадоў".

Белгазпрамбанк вярнуў Беларусі кнігу першую кнігу Францыска Скарыны - Sputnik Беларусь
Белгазпрамбанк вярнуў Беларусі кнігу Францыска Скарыны

Ініціыятарамі выдання сталі навуковыя супрацоўнікі бібліятэкі імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук, якія сабралі міжнародны калектыў аўтараў. Над кнігай працавалі: Сігітас Нарбутас, Дайва Нарбутэне, Сяргеюс Цемчынас, Рыма Цыцэнене (Літва), Пётр Войт, Ілля Лямешкін (Чэхія), Аляксандр Груша (Беларусь). Кніга выйшла на літоўскай мове ("Pranciškaus Skorinos "Rusėniškajai Biblijai" — 500") накладам 500 экзэмпляраў.

© Sputnik / Аляксандр ШурмялёўКніга "Рускай Бібліі" Францыска Скарыны – 500 гадоў"
Кніга Рускай Бібліі Францыска Скарыны – 500 гадоў - Sputnik Беларусь
Кніга "Рускай Бібліі" Францыска Скарыны – 500 гадоў"

Доктар гістарычных навук Аляксандр Груша, які з'ўляецца адным з аўтараў кнігі, нагадаў, што ў гэтым годзе ўсе адзначаюць 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Дзякуючы гэтаму выданню ўшанаванне спадчыны Францыска Скарыны выходзіць на міжнародны ўзровень.

© Sputnik / Міхаіл ЛуханінПершы разварот літоўскага выдання, прысвечанага Францыску Скарыну
Першы разварот літоўскага выдання, прысвечанага Францыску Скарыну - Sputnik Беларусь
Першы разварот літоўскага выдання, прысвечанага Францыску Скарыну

Дырыктэр бібліятэкі імя Урублеўскіх Сігітас Нарбутас у сваю чаргу сказаў, што "ехаць са сваім Скарынай у Мінск справа вельмі адказная, усё роўна, што паехаць у Рым са сваім Папай і спрабаваць яго там прэзентаваць".

Па яго словах, кожнае пакаленне даследчыкаў, назапашваючы інфармацыю, атрымоўвае магчымасць зрабіць больш грунтоўнае асэнсаванне таго, што ўжо было зроблена.

Сігітас Нарбутас адзначыў, што "Скарына дарагі ўсім выхадцам з Вялікага Княства Літоўскага, а гэта значыць і беларусам, і ўкраінцам і літоўцам. Маштаб яго асобы ўражвае, а справа, якой ён сябе прысвяціў, мае мала роўных сабе ў той час у Еўропе".

Літоўскі даследчык распавёў, што кніга з'яўляецца навукова-папулярным выданнем і ўтрымлівае інфармацыю, якую сучаснаму інтэлегентнаму чалавеку патрэбна ведаць пра Скарыну.

© Sputnik / Міхаіл ЛуханінЛітоўскае выданне мае багаты ілюстратыўны матэрыял
Літоўскае выданне мае багаты ілюстратыўны матэрыял - Sputnik Беларусь
Літоўскае выданне мае багаты ілюстратыўны матэрыял

Кніга змяшчае ўнікальны ілюстрацыйны матэрыял амаль з 30 бібліятэк, архіваў і музеяў Літвы, Беларусі, Чэхіі, Аўстрыі, Германіі, Даніі, Італіі, Латвіі, Польшчы, Расіі і Францыі. І ўсё ж галоўная перавага кнігі заключаецца ў яе змесце.

Выданне ў хуткім часе будзе даступна таксама на беларускай і англійскай мовах у лічбавым варыянце на сайце бібліятэкі імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук.

Стужка навiн
0