Фотафакт: беларускія хакеісты пачалі падрыхтоўку да "Еўравыкліка"

© Sputnik / Максим КостьянБеларуская зборная па хакеі пачала падрыхтоўку да "Еўравыкліка"
Беларуская зборная па хакеі пачала падрыхтоўку да Еўравыкліка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Першая гульня ў рамках хакейнага турніру адбудзецца 7 красавіка - беларусы на выездзе згуляюць з камандай Латвіі.

МІНСК, 29 сак — Sputnik. Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі пачала трэніровачны збор на "Мінск-Арэне" напярэдадні старту "Еўрапейскага хакейнага выкліку", паведамляе карэспандэнт Sputnik.

ХК Дынама даў майстар-клас - Sputnik Беларусь
Відэа
Відэафакт: ХК "Дынама" даў майстар-клас і згуляў з заўзятарамі

У сераду на "Мінск-Арэне" стартаваў трэніровачны кэмп беларускай хакейнай зборнай. Удзел у занятках прымаюць 30 гульцоў, 19 з якіх прадстаўляюць мінскае "Дынама".

Трэнерскі штаб на чале з Дэйвам Льюісам выклікалі на збор Уладзіміра Дзянісава, братоў Касціцыных, Сяргея і Андрэя, Аляксандра Кулакова, Дзмітрыя Корабава і іншых. Разам з Люісам з хакеістамі працуюць Уладзімір Буры, Алег Антоненка, Яры Каарела і Андрэй Мезін.

Ужо 7 красавіка беларусы правядуць першы матч у рамках "Еўравыкліка", падапечныя Люіса будуць змагацца супраць каманды Латвіі ў Даўгаўпілсе. 8 красавіка адбудзецца другі матч супраць латвійцаў. Затым беларусы вернуцца на радзіму: 14 красавіка ў Жлобіне, 15 красавіка ў Бабруйску пройдуць гульні супраць Германіі.

21 і 22 красавіка ў Гродне адбудуцца матчы супраць шведаў. Беларусь традыцыйна прымае ўдзел у хакейным "Еўравыкліку" ў рамках падрыхтоўкі да Чэмпіянату свету, які ў гэтым годзе пройдзе з 5 па 21 траўня ў Парыжы і Кёльне.

Стужка навiн
0