Каб рыбку есці, трэба ў ваду лезці

© Sputnik / Егор Еремов / Перайсці ў медыябанкКаб рыбку есці трэба ў ваду лезці
Каб рыбку есці трэба ў ваду лезці - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аляксей Цёплы — рыбе воля. Гэты прысвятак святкуюць 30 сакавіка. Аляксей Весняны лічыцца днём рыбалова. У народзе казалі: "Калі бацька рыбак, то і сын у ваду паглядае".
Сёлета лёду на вадзе практычна не засталося, бадай што можа толькі на поўначы Беларусі. Што ж, глабальнае пацяпленне!
Ларыса Мятлеўская, Sputnik.
Калісьці на рэках і азёрах у нашых краях лёд яшчэ трымаўся, хоць і быў вельмі тонкі. Пра тое сведчыць вядомая у Рэчыцкім павеце прыказка: "На Аляксея лёд такі слабкі, што яго і рыба хвастом разаб'е". Рыбакі пачыналі рыхтаваць снасці, плялі сеткі. Існавала нават павер'е, што ў сеткі, сплеценыя у гэты дзень, будзе лавіцца шмат рыбы. "Аляксей сеці садзіць, лодкі смаліць, рыбу коліць". Адразу ўсё зразумела — што, чым і як. У пошуках беларускіх кулінарных рэцэптаў завітала ў аграгарадок Спорава, што ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Тутэйшыя людзі любяць пажартаваць: "Смачна рыба карасі, але ядуць яе не ўсі! А хто есць? Той, хто ловіць".
Час калі плачуць бярозы - Sputnik Беларусь
Час, калі плачуць бярозы, і гірос вам у талерку
Нашы рэкі і азёры заўжды былі поўныя разнастайнай рыбы: ліні, вугры, судакі, стронгі, шчупакі, карасі, ляшчы, плоткі, карпы, сяляўкі і іншыя. Толькі не лянуйся, лаві ды гатуй смачныя стравы! І хоць у народзе і кажуць: "Няма лепшай рыбкі, як свіная каўбаса", але да страў з рыбы ставяцца з вялікай прыязнасцю. Бяседны стол ніколі не будзе поўным без рыбнай стравы.
Рыбу ядуць вельмі часта. Гатуюць стравы як са свежай рыбы, так і з нарыхтаванай на запас. Акрамя юшкі (вухі) і іншых першых страў з рыбай, яе адварваюць, запякаюць, фаршыруюць, робяць халадзец, сушаць, вэндзяць, марынуюць.
Паўсюдна, дзе гатуюць рыбныя стравы, прытрымліваюцца аднаго правіла, рыба павінна быць абсалютна свежая — толькі тады яна будзе здаровай і смачнай ежай. У старадаўняй беларускай кухні немала добрых рэцэптаў, якія варта ўзяць на заметку і сучаснай гаспадыні.
Пачніце раніцу са смачнага сняданка. Калі раптам няма пад рукой селядца, то добра будзе і сечаны селядзец (фаршмак), які прадаецца ў харчовых крамах.
Настуркі-капуцыны - Sputnik Беларусь
"Капуцыны" ў садзе і на стале, або таямніцы старога кляштара
Ну а калі ўсё ж такі ёсць час, то варта з'ездзіць на кірмаш і купіць селядца абавязкова з малокамі. Тут ужо райцеся з прадаўцом і прасіце крыху надрэзаць брушка. Ото тады ў вас атрымаецца смаката. Ну і пра каперсы не забудзьцеся. Я ж, калі вы памятаеце, улетку марынавала каперсы з капуцынаў. Вось і ласуюся імі цяпер.

Грэнкі халодныя з селядцом на сняданак

  • 50 г аліўкавага алею
  • 10 г парашку гарчыцы
  • 6 жаўткоў
  • 3 селядцы
  • 1 сталовая лыжка каперсаў
  • 1 сталовая лыжка масла
  • малокі
Жаўткі звараных укрутую яек змяшаць з алеям і гарчыцай, старанна расцерці масу. З вымачаных селядцоў зняць скурку, выбраць косткі, нарэзаць філе лустачкамі крыху наўскос. Малокі селядцоў пасекчы з каперсамі, змяшаць іх з алівавай масай, намазаць гэтым падсмажаныя грэнкі з булкі, наверх выкласці кавалачкі селядцоў.

Карп з начынкай з грэцкай кашай

  • 1 карп (800-1000 г)
  • 100 г грэцкіх круп
  • 1 цыбуліна
  • 1 яйка
  • 1 маленькая лыжка масла
  • 50 г смятаны
  • соль
Пачысціць ад лускі карпа, выпатрашыць, выдаліць з галавы жабры, памыць, пасаліць усярэдзіне і зверху. Зварыць рассыпістую грэцкую кашу, дадаць абсмажаную цыбулю, па смаку соль і перац, разбіць яйка, перамяшаць. Кашай начыніць рыбіну разам з галавой, выкласці яе ў пасудзіну адпаведнай формы, вышмараваную сметанковым маслам, ліць смятану і трошкі вады. Запякаць у печы альбо духоўцы 45-50 хвілін.
У грэцкую кашу можна дадаць крыху свежых грыбоў, падсмажаных разам з цыбуляй.
Не гледзячы на тое, што рэцэпт вельмі просты — страва атрымваецца найсмачнейшая. Прынамсі я гатую яе часта, нават у мікрахвалёўцы.
Смачна есці і да сустрэчы!
Стужка навiн
0