МІНСК, 30 сак — Sputnik. У Мінску 20 красавіка стартуюць паказы дзіцячага шоу "Маленькі прынц" паводле казкі Антуана дэ Сэнт-Экзюперы.
Арганізатары запэўніваюць, што "ў Беларусі ўпершыню "Маленькі прынц" будзе прадстаўлены ў выглядзе дзіцячага мультымедыйнага шоу. З дапамогай унікальных дэкарацый і тэхналогій 3D-мапінга гледачы змогуць убачыць знакамітую гісторыю з унікальнага ракурсу".
"Мы будзем не проста паказваць казку, а літаральна пераносіць гледачоў у кожную лакацыю. Дарослыя і дзеці асабіста пабываюць у пустыні Сахара і на планеце Маленькага прынца, убачаць іншыя зоркі, планеты, астэроіды", — кажа прадзюсар праекта Сямён Шапчыц.
З часу першай публікацыі Гісторыі Маленькага прынца ў 1943 годзе яе перавялі на 180 моў.
Дзе: арт-цэнтр "Кропка" (Мінск, пр. Пераможцаў, 9, 5 паверх).
Калі: з 20 красавіка — 18:30 (серада-чацвер-пятніца); з 22 красавіка — 13:00, 15:00, 17:00 (субота-нядзеля).
Кошт у буднія дні: стандартны (1 чал.) — 20 руб., сямейны (3 чал.) — 50 руб. Выхадныя дні: стандартны (1 чал.) — 25 руб., сямейны (3 чал.) — 65 рублёў.
Дзеці да трох гадоў у суправаджэнні дарослага — бясплатна.