Фестываль урбан-арту Vulica Brasil вяртаецца

© Sputnik / Вера ДашкевичВуліца Кастрычніцкая ў Мінску стала адной з пляцовак праекта Vulica Brasil.
Вуліца Кастрычніцкая ў Мінску стала адной з пляцовак праекта Vulica Brasil. - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Vulica Brasil гэтым разам будзе курырывацца бразільскім архітэктарам Лаўрэнса Жыменэсам і яго беларускім калегай Георгіем Заборскім.

МІНСК, 31 сак — Sputnik. Бліжэйшыя мерапрыемствы Vulica Brasil пройдуць з 1 па 7 красавіка, калі ў Мінск прыедзе адзін з выбітных бразільскіх архітэктараў новага пакалення Лаўрэнса Жыменэс.

Лужына на брукаванцы - Sputnik Беларусь
Выхадныя ў Мінску: куды схадзіць 1 і 2 красавіка

Паводле звестак арганізатараў, спадар Жыменэс працуе ў бюро "ФЖМФ" (FGMF, г. Сан-Паўла), якое, па версіі спецыялізаванага часопіса "Wallpaper", уваходзіць у 30-ку лепшых у свеце. У "дуэце" з таленавітым беларускім архітэктарам Георгіем Заборскім ён будзе каардынаваць урбаністычную секцыю Vulica Brasil.

На працягу 2017 года будзе рэалізоўвацца 20 пунктаў з "Генеральнага плана" Vulica Brasil, і гэты спіс будзе дапаўняцца. Сярод запланаванага: роварная дарожка, энергаэфектыўнае асвятленне, раздзельны збор смецця, зялёныя зоны і публічныя прасторы і шмат іншага.

Падрабязную праграму самага цікавага фестывалю стрытарта знойдзеце тут.

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны. На воркшопы патрэбна зарэгістравацца тут.

Стужка навiн
0