Пяскоў: Пуцін і Лукашэнка абмяркуюць "гаспадарчыя рознагалоссі"

© Sputnik / Алексей Дружинин / Перайсці ў медыябанкУладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта падкрэсліў, што візіт беларускага лідэра ў Маскву 3 красавіка будзе насіць працоўны характар.

МІНСК, 31 сак — Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяркуюць 3 красавіка ў Маскве двухбаковыя адносіны і гаспадарчыя рознагалоссі, перадае РІА Новости са спасылкай на прэс-сакратара прэзідэнта РФ Дзмітрыя Пяскова.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Беларускага прэзідэнта Лукашэнку запрасілі ў ЗША

"Парадак дня — гэта двухбаковыя адносіны, гэта, безумоўна, тыя рознагалоссі, якія маюць месца і ў плане розных нюансаў працэсаў еўразійскай інтэграцыі і, скажам так, гаспадарчыя рознагалоссі ў плане двухбаковых адносін. Усё гэта будзе кіраўнікамі дзяржаў прагаворвацца", — заявіў Пяскоў.

Будуць абмяркоўваць і іншыя пытанні, але якія менавіта, прэс-сакратар расійскага прэзідэнта не ўдакладніў. Толькі падкрэсліў, што "гэта будзе працоўны візіт прэзідэнта Беларусі".

Напярэдадні стала вядома, што чарговы раўнд беларуска-расійскіх перамоў па газавай тэматыцы завяршыўся па сутнасці нічым. Бакам не ўдалося дасягнуць дамоўленасцяў.

Кіраўнік Мінэнерга Расіі Аляксандр Новак нагадаў журналістам, што назапашаны Беларуссю доўг складае больш за 700 мільёнаў долараў. І Расія настойвае на яго пагашэнні. Новак выказаў надзею, што пазіцыя Мінска стане "больш канструктыўнай".

Стужка навiн
0