Сіноптыкі: на выхадных у Беларусі – спякота

Падпісацца
Паводле інфармацыі Гідрамета, цяплей за ўсё ў бліжэйшыя дні будзе ў паўднёвых і ўсходніх рэгіёнах краіны.

МІНСК, 31 сак — Sputnik. Вельмі цёплае надвор'е чакаецца ў Беларусі на гэтых выхадных, нягледзячы на кепскае надвор'е ў пятніцу 31 сакавіка, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Па прагнозах сіноптыкаў, у шэрагу рэгіёнаў краіны ў суботу і нядзелю слупкі тэрмометраў паднімуцца вышэй за адзнаку +20°С.

Лужына на брукаванцы - Sputnik Беларусь
Выхадныя ў Мінску: куды схадзіць 1 і 2 красавіка

"На выхадных будзе цёпла: атмасферны фронт, які прынёс у пятніцу непагодлівае надвор'е, сыходзіць на ўсход. У атмасферы адбудзецца перазагрузка, паўночныя вятры зменяцца на паўднёвыя і ў краіну накіруецца цёплае паветра з паўднёвага захаду Еўропы", — сказалі ў Гідрамеце.

Так у суботу, 1 красавіка, удзень паветра прагрэецца да +15..+20°С, а да нядзелі цёплая паветраная маса распаўсюдзіцца на большую частку тэрыторыі рэспублікі.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, удзень 2 красавіка чакаецца без ападкаў, у паўднёва-заходніх рэгіёнах Беларусі паветра прагрэецца да +22°С.

У Гідрамеце таксама ўдакладнілі, што цёплае надвор'е захаваецца і ў панядзелак 3 красавіка: пройдуць кароткачасовыя дажджы, а ўдзень тэмпература складзе ад +11 да +17°С, па паўднёвым усходзе Беларусі — да +21°С.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, чакаецца, што ў першай палове наступнага тыдня ў цэлым будзе добрае надвор'е: у аўторак 4 красавіка ўдзень па поўдні да +16°С, у сераду — да +17°С, але пры гэтым магчымыя кароткачасовыя дажджы.

Стужка навiн
0