Пуцін павіншаваў Лукашэнку з Днём яднання народаў

© Sputnik / Алексей Дружинин / Перайсці ў медыябанкУладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнты Расіі і Беларусі, а таксама кіраўнікі ўрадаў дзвюх дзяржаў абмяняліся віншавальнымі пасланнямі з нагоды Дня яднання народаў.

МІНСК, 2 кра — Sputnik. Кіраўнік Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін перакананы, што назапашаны за гады будаўніцтва Саюзнай дзяржавы інтэграцыйны вопыт дапамагае знаходзіць рашэнні любых пытанняў, а таксама спрыяе развіццю ўзаемавыгадных сувязяў.

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі ў дзвюх краінах традыцыйна адзначаецца 2 красавіка. Прадстаўнікі ўсіх галін улады абменьваюцца ў гэты дзень віншавальнымі пасланнямі, а ў саміх дзяржавах праходзяць шматлікія святочныя мерапрыемствы.

Пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў - Sputnik Беларусь
Радыё
Эксклюзіўнае інтэрв'ю пасла РФ у Беларусі Аляксандра Сурыкава

"Уладзімір Пуцін падкрэсліў запатрабаванасць Саюзнай дзяржавы для расіян і беларусаў і высока ацаніў вынікі інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай і іншых сферах, дасягнутыя за больш чым дваццацігадовы перыяд", — гаворыцца ў тэлеграме расійскага прэзідэнта беларускаму калегу з нагоды Дня яднання.

У сваю чаргу ў віншаванні прэзідэнта Беларусі Алексаднра Лукашэнкі на адрас Уладзіміра Пуціна адзначаецца, што гэтае знамянальнае свята сімвалізуе моцныя гістарычныя сувязі і агульнасць інтарэсаў нашых народаў.

"У Саюзнай дзяржавы ёсць трывалая аснова — багатая духоўная і культурная спадчына, велізарны эканамічны патэнцыял супрацоўніцтва", — гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт Беларусі ўпэўнены, што мільёны грамадзян Беларусі і Расіі чакаюць ад кіраўнікоў дзвюх краін працягу саюзнага будаўніцтва і развіцця інтэграцыйных працэсаў на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемнага даверу.

Пасланнямі з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі таксама абмяняліся і прэм'ер-міністры дзвюх краін Андрэй Кабякоў і Дзмітрый Мядзведзеў.

Стужка навiн
0