Пуцін прапанаваў Лукашэнку абмеркаваць "нявырашаныя праблемы"

© AP / Dmitri Lovetsky, poolПрэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Санкт-Пецярбурге 3 красавіка
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Санкт-Пецярбурге 3 красавіка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт Беларусі, са свайго боку, сказаў, што ўсе праблемы ў беларуска-расійскіх стасунках на фоне выбухаў у метро Санкт-Пецярбурга цьмянеюць.

МІНСК, 3 кра — Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін мае намер абмеркаваць са сваім беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам нявырашаныя пытанні ў двухбаковых адносінах і меры, якія неабходна распачаць для развіцця сувязяў дзвюх краін.

Выбух у метро Санкт-Пецярбурга - Sputnik Беларусь
Відавочцы: на станцыі метро ў Санкт-Пецярбургу адбыўся выбух

На сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу расійскі лідар адзначыў, што сёлета адзначаецца 25-годдзе ўсталявання дыпламатычных стасункаў паміж дзвюма краінамі.

"І ў нас ёсць сёння магчымасць пагаварыць аб тым, што зроблена за ўсе гэтыя гады ў плане пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва, што трэба зрабіць, дзе ў нас ёсць яшчэ нявырашаныя нейкія праблемы", — сказаў Пуцін.

Расійскі лідэр падзякаваў Лукашэнку за тое, што той прыняў запрашэнне прыехаць у Санкт-Пецярбург, і дадаў, што вельмі рады яго бачыць.

Прэзідэнт Беларусі са свайго боку дадаў, што ўсе праблемы на фоне выбухаў у метро Санкт-Пецярбурга цьмянеюць.

Верталёт эвакуіруе пацярпелых - Sputnik Беларусь
МЗС: беларусы ў Пецярбургу могуць тэлефанаваць на "гарачую лінію"

"Ведаеце, на фоне такіх падзей (як выбухі ў метро — Sputnik) гэтыя праблемы проста цьмянеюць. Мы здольныя вырашаць такія праблемы хутка і эфектыўна, дай Бог, каб было ціха, спакойна, каб мы маглі і далей забяспечваць нашу бяспеку і бяспеку нашых народаў", — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка падкрэсліў, што Мінск і Масква здольныя хутка і эфектыўна вырашаць праблемы ў двухбаковых стасунках.

Пры гэтым прэзідэнт Беларусі заўважыў, што праблемы ў стасунках "будуць заўсёды".

Стужка навiн
0