Пяць гадзін перамоў: прэзідэнты ўрэгулявалі ўсе спрэчныя пытанні

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкУладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па выніках перамоў Беларусь і Расія дамовіліся аб сумесных дзеяннях у сферы забеспячэння бяспекі, а таксама вырашылі ўсе спрэчкі ў нафтагазавай сферы.

МІНСК, 4 кра — Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на сустрэчы ў Канстанцінаўскім палацы ў Санкт-Пецярбургу вырашылі энергетычны канфлікт, які доўжыўся больш за год. Лідэрам дзвюх краін спатрэбілася больш за пяць гадзін, каб у фармаце "сам-насам", а затым і з профільнымі міністрамі абмеркаваць усе вострыя і важныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва.

Як чакаецца, у бліжэйшыя 10 дзён бакі ўрэгулююць усе пытаннi, звязаныя з коштамі на газ і пагашэннем беларускім бокам доўгу ў 726 мільёнаў долараў.

Адкарэктавалі дакументы

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Санкт-Пецярбурге 3 красавіка - Sputnik Беларусь
Пуцін прапанаваў Лукашэнку абмеркаваць "нявырашаныя праблемы"

Па выніках перамоваў прынята рашэнне скарэктаваць міжурадаваыя дакументы, якія тычаццы ўзаемадачыненняў у сферы газа і нафты. Пасля іх парафавання беларускі бок сплоціць Газпраму доўг.

Паводле інфармацыі Мінэнэрга Расійскай Федэрацыі, гаворка ідзе пра суму каля 726 мільёнаў долараў.

Між тым, віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч, які прымаў удзел у сустрэчы пашыраным складам, паведаміў журналістам, што Газпрам прадаставіць беларускаму боку зніжку.

"Памер не назаву, гэта ўжо будзе Газпрам называць", — сказаў Дварковіч, удакладніўшы, што памер зніжкі будзе вызначаны ў камерцыйных дакументах Газпрама са сваімі партнёрамі ў бліжэйшы час.

У ходзе сустрэчы прэзідэнтаў было таксама вырашана аднавіць пастаўкі нафты ў Беларусь. У Мінэнерга ўдакладнілі, што пастаўкі ў аб'ёме 24 мільёнаў тон у год пачнуцца ў максімальна кароткія тэрміны.

"Усё пойдзе ў залежнасці ад тэхнічных магчымасцяў магістральнага трубаправода і заявак кампаній", — канстатавалі ў ведамстве.

Вызначылі прынцыпы

Лідэры дзвюх краін дамовіліся аб прынцыпах працы ў нафтагазавай сферы на перыяд да 2019 года. Кіраўнікі дзяржаў пацвердзілі сваё імкненне распрацаваць неабходныя асноватворныя правілы і ўмовы па стварэнні адзінага рынку электраэнергіі да ліпеня 2019 года, а таксама сумесныя правілы па адзiнаму рынку газу да 1 студзеня 2018 года.

"Усе ўзаемаадносіны пасля 2019 года падлягаюць далейшым перамовам. Будзе дарожная карта падрыхтавана", — сказаў Дварковіч.

Акрамя таго, кіраўнікі дзяржаў дамовіліся да 2024 года выйсці на падпісанне міжурадавага пагаднення па адзiнаму рынку газу ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.

Абмеркавалі "праблему Данкверта"

Станцыя Сянная плошча - Sputnik Беларусь
Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з выбухамі ў піцерскім метро

Шмат часу было нададзена абмеркаванню супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, паведамілі Sputnik у прэс-службе прэзідэнта Беларусі.

Раней Рассельгаснагляд неаднаразова выказваў прэтэнзіі да малочнай і мясной прадукцыі шэрагу прадпрыемстваў з Беларусі. У прыватнасці ў сакавіку ведамства ўвяло часовыя абмежаванні і дадатковыя патрабаванні да паставак з чатырох мясаперапрацоўчых заводаў з-за грубых парушэнняў ветэрынарнага заканадаўства. У сваю чаргу беларускі бок абвінаваціў чыноўнікаў Рассельгаснагляду, уключаючы кіраўніка ведамства Сяргея Данкверта, у нанясенні шкоды.

"Доўга абмяркоўвалі праблему аграрную, але дамовіліся аб тым, што яна ў нас у парадку дня Вышэйшага Дзяржаўнага савета, як і пытанне аб прамысловай палітыцы. І мы ў бліжэйшы час ўзгоднім тэрміны і прымем рашэнні па гэтых пытаннях і іншых ужо на пасяджэнні Вышэйшага Дзяржаўнага савета", — паведаміў Лукашэнка па выніках сустрэчы.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін паведаміў, што даручыў расійскаму ўраду накіраваць спецыялістаў на прадпрыемствы Беларусі для ўрэгулявання пытанняў па фітасанітарных нормах.

Дамовіліся аб рэфінансаванні

Акрамя таго, расійскі бок пайшоў насустрач у пытанні рэфінансавання існуючых у гэтым годзе запазычанасцяў перад Расійскай Федэрацыяй.

"Прэзідэнт паабяцаў, што сёння-заўтра ён аддасць адпаведнае распараджэнне па гэтым пытанні", — заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Стужка навiн
0