МІНСК, 4 кра — Sputnik. Расія адновіць пастаўкі нафты ў Беларусь у ранейшым аб'ёме — 24 мільёна тон у год — не пазней за 13 красавіка, паведаміў віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка.
У панядзелак па выніках перамоваў прэзідэнтаў Беларусі і расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна былі знойдзены шляхі ўрэгулявання нафтагазавай спрэчкі паміж Минскам і Масквой, што цягнулася ўжо больш за год. У выніку гэтай спрэчкі РФ пайшла на абмежаванне паставак нафты для Беларусі.
"Пастаўкі нафты будуць адноўленыя да 24 мільёнаў тон у год. Заключаныя пагадненні будуць дзейнічаць з 2017 года па 2024 год уключна", — заявіў Сямашка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
У тэлесюжэце было адзначана, што пастаўкі нафты ў ранейшых аб'ёмах будуць адноўленыя не пазней за 13 красавіка. Сямашка ўдакладніў, што з гэтага аб'ёму 18 мільёнаў тон будзе накіроўвацца на беларускія НПЗ для перапрацоўкі, яшчэ 6 мільёнаў тон, з яго слоў, будуць нанова праходзіць мытны кантроль.
"Вось такі мы прынялі тэрмін — "перетаможивание" (перапраходзіць мытню — Sputnik). Пры гэтым вывазныя пошліны на гэты аб'ём нафты будуць цалкам паступаць у бюджэт Беларусі", — удакладніў ён.
Віцэ-прэм'ер таксама паведаміў, што па выніках перамоваў з Беларусі былі знятыя абавязацельствы па пастаўках на расійскі рынак паліва. Раней, згодна з дамоўленасцямі, Мінск у 2017 годзе павінен быў паставіць на расійскі рынак не менш за 1 млн тон высокаактанавых бензінаў.
Са слоў Сямашкі, зняцце гэтага абавязацельства дазволіць рэспубліцы дадаткова атрымліваць 150 мільёнаў долараў валютнай выручкі.
Дакранаючыся газавых дамоўленасцяў, віцэ-прэм'ер удакладніў, што цэны на газ для Беларусі будуць зніжаныя з 2018 года. Газавыя дамоўленасці будуць дзейнічаць на працягу трох гадоў.