У Татарстане адкрылася выстава, прысвечаная Янке Купале

© Photo : Facebook / Национальный музей Республики ТатарстанУ Татарстане адкрылася выстава, прысвечаная Янке Купале
У Татарстане адкрылася выстава, прысвечаная Янке Купале - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Назва выставы - "Ружы для Купалы" - звязана з тым, што паэт захапляўся развядзеннем руж.

МІНСК, 4 кра — Sputnik. У Казані ў Літаратурна-мемарыяльным музеі А. М. Горкага 2 сакавіка адкрылася выстава "Ружы для Купалы", арганізаваная сумесна з Музеем Янкі Купалы ў сяле Пячышчы Верхнеўслонскага раёна Татарстана.

Пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб чытае верш Янкі Купалы - Sputnik Беларусь
А хто там ідзе: дыпламаты чыталі вершы Купалы

Арганізатары выставы адзначаюць, што "зямля Верхнеўслонскага раёна вось ужо больш за 40 гадоў захоўвае памяць пра беларускага паэта Янку Купалу. Не толькі жыхары Татарстана ведаюць беларускага паэта: з усёй Расіі едуць сюды, каб пазнаёміцца з жыццём і творчасцю Купалы. Папулярызуючы яго творчасць, знаёмячы гасцей музея з традыцыямі і побытам беларускага народа, Музей Янкі Купалы спрыяе абуджэнню цікавасці да культурнай разнастайнасці народаў нашай краіны, умацаванню дружбы паміж народамі, развіццю талерантнасці".

"Сама назва выставы — "Ружы для Купалы" — звязана з тым, што паэт захапляўся развядзеннем руж, і выстава дае магчымасць паглядзець на яго не толькі як на вялікага беларускага паэта, але і як на чалавека з мноствам захапленняў", — тлумачаць у расійскім музеі.

Выставачны праект "Ружы для Купалы" створаны пры падтрымцы Асамблеі і Дома дружбы народаў і беларускай дыяспары Татарстана.

Выстава будзе працаваць да траўня 2017 года.

Стужка навiн
0