Відэа

Відэа: на памяць пра Еўтушэнку мінчане прачыталі верш паэта

Падпісацца
У суботу 1 красавіка ў ЗША ва ўзросце 84 гадоў памёр паэт Яўген Еўтушэнка. У памяць аб ім мінчане прачыталі знакаміты верш "Людзей нецікавых у свеце няма...".

За дзень да смерці Еўтушэнкі стала вядома аб экстранай шпіталізацыі паэта ў сувязі з рэзкім пагаршэннем здароўя. Еўтушэнка памёр у суботу ад спынення сэрца, пра гэта паведаміла ўдава паэта.

Партрэт паэта Яўгена Еўтушэнкі (мастак Уладзімір Зунузін) - Sputnik Беларусь
Цырымонія развітання з Еўтушэнкам прайшла ў ЗША

З 1991 года Еўтушэнка пражываў і выкладаў у ЗША. Паэт завяшчаў пахаваць яго ў Перадзелкіна на могілках каля пісьменніцкага дачнага пасёлка, дзе спачываюць Карней Чукоўскі, Барыс Пастэрнак, Арсень Таркоўскі і Роберт Раждзественскі.

Развітанне з Еўтушэнкам у ЗША прайшло ў арт-цэнтры ўніверсітэта горада Талса ў Аклахоме, дзе паэт жыў апошнія 25 гадоў, пасля труну з яго целам адправяць самалётам у Маскву.

У расійскай сталіцы развітанне з паэтам пройдзе 11 красавіка ў Цэнтральным доме літаратараў.

Стужка навiн
0