Гідрамет пра надвор'е ў чацвер 6 красавіка: па ўсёй Беларусі дажджы і навальніцы

© PexelsДождж, архіўнае фота
Дождж, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У паўднёва-ўсходніх рэгіёнах рэспублікі яшчэ будзе дастаткова цёпла - там удзень паветра прагрэецца да + 17°С.

МІНСК, 6 кра — Sputnik. Дажджлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў чацвер 6 красавіка, месцамі магчымыя навальніцы, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Пупышкі на вярбе - Sputnik Беларусь
Надвор’е на Вербніцу: уначы магчымы мокры снег

Раней сіноптыкі папярэдзілі, што надвор'е ў краіне пачне змяняцца з прыходам паветраных мас са Скандынавіі — будзе сыра і холадна.

"Чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе ад +8 да +13°С, па паўднёвым усходзе рэспублікі будзе істотна цяплей — да +17°С.

У Мінску, паводле інфармацыі Гідрамета, дождж і магчыма навальніца, а слупкі тэрмометраў удзень паднімуцца да +11°С.

Стужка навiн
0