Відэа

Відэафакт: Маргарыта Махнёва чытае верш "Ты пакліч мяне. Пазаві…"

Верш Яўгеніі Янішчыц чытае бронзавая прызёрка Алімпійскіх гульняў у Рыа ў байдарцы-чацвёрцы Маргарыта Махнёва.
На старонцы Vershy з'явілася відэа, дзе прызёрка Алімпійскіх гульняў у Рыа чытае пранікнёны верш пра каханне.
Інтымная лірыка Я. Янішчыц з'яўляцца адной з лепшых у беларускай паэзіі. У ёй выразна прасочваецца ідэя, што ў аснове ўсяго жывога на зямлі — любоў, што без яе не магчыма чалавечае існаванне:

Ты пакліч мяне. Пазаві.

Там заблудзімся ў хмельных травах.

Пачынаецца ўсё з любві,

Нават самая простая ява.

Прыручаюцца салаўі,

I змяняюцца краявіды.

Пачынаецца ўсё з любві —

Нават ненавісць і агіда…

Ты пакліч мяне. Пазаві.

Сто дарог за маімі плячыма.

Пачынаецца ўсё з любві,

А інакш і жыць немагчыма.
 
У праекце таксама прымалі ўдзел саліст гурта Brutto Віталь Гуркоў і алімпійская гімнастка Любоў Чыркашына.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала