Прагноз надвор'я на пятніцу: да +14°С і воблачна

© PixabayАблокі, архіўнае фота
Аблокі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па ўсходзе Беларусі ў пятніцу магчымыя кароткачасовыя дажджы і навальніцы, у суботу асаблівых змяненняў у надвор'і не адбудзецца.

МІНСК, 7 кра — Sputnik. Воблачнае з праясненнямі надвор'е абяцаюць сіноптыкі на бягучую пятніцу, тэмпература паветра па рэспубліцы не паднімецца вышэй +14°С, паведамілі Sputnik у Гідрамеце.

Пасля незвычайна цёплага пачатку тыдня тэмпература паветра знізілася і некалькі дзён трымаецца ў раёне кліматычных нормаў. Па дадзеных сіноптыкаў, зараз надвор'е ў Беларусі вызначае паступаючая з Балтыкі паветраная маса.

Пупышкі на вярбе - Sputnik Беларусь
Надвор’е на Вербніцу: уначы магчымы мокры снег

Надвор'е 7 красавіка ў Беларусі будзе хмарнай з праясненнямі, па ўсходзе рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Па дадзеных сіноптыкаў, максімальная тэмпература ўдзень складзе +9..+14°С.

У будучую суботу прыкметных змен з надвор'ем не адбудзецца. Як паведамілі суразмоўцы Sputnik, уначы і ўдзень па ўсходзе рэспублікі магчымы мокры снег, а таксама парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе каля —2..+5°С, удзень +5..+11°С, па паўднёвым захадзе — да +13°С.

На нядзелю ападкаў па краіне не прагназуецца, тэмпература складзе ад —4..+3°С уначы да +13..+15°С у дзённыя гадзіны.

Зыходзячы з доўгатэрміновага прагнозу, параўнальна прахалоднае і дажджлівае надвор'е захаваецца ў Беларусі і на наступным тыдні, а павышэнне тэмпературы прагназуецца да другой паловы красавіка.

Стужка навiн
0