Выхадныя ў Мінску: куды пайсці 8-9 красавіка?

© Sputnik / Виталий Аньков / Перайсці ў медыябанкШтогадовая акцыя па праверцы пісьменнасці "Татальная дыктоўка"
Штогадовая акцыя па праверцы пісьменнасці Татальная дыктоўка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Куды схадзіць у Мінску 8-9 красавіка - афіша падзей на bel.sputnik.by

"Татальная дыктоўка", фестываль у Верхнім горадзе, распродажы, вечарынкі і спектакль — красавік не спыняе нас радаваць мноствам падзей.

Гэтыя выхадныя ў Мінску будуць не вельмі цёплымі, затое абыдзецца без дажджоў і снегу. Апранайце свае паліто, не забывайце ўсміхнуцца — і праводзьце добры ўікэнд разам з падзеямі з рэгулярнай афішы Sputnik.

Георгій Калдун прадыктаваў Татальную дыктоўку у медуніверсітэце - Sputnik Беларусь
"Татальную дыктоўку" у Мінску напішуць на 7 пляцоўках

"Татальная дыктоўка"

Адпачынак — гэта не толькі валяцца на канапе ці сядзець у кінатэатры, але і ладзіць зарадку для свайго розуму. Лепшае рашэнне ў дадзеным выпадку — паўдзельнічаць у "Татальнай дыктоўцы". Спадзяемся, вы ўжо паспелі на яе запісацца, бо месца адляталі літаральна як гарачыя піражкі.

Дыктоўка — яшчэ і спосаб быць бліжэй да свету. Так, у 2016 годзе акцыя прайшла ў 734 гарадах ў 69 краінах свету, яе ўдзельнікамі сталі больш за 146 тысяч чалавек. Лічбы гэтага года напэўна будуць больш уражваючымі.

Фэст у гонар легендарнага мэра

Ужо некалькі гадоў вясной і летам у Верхнім горадзе праходзяць фестывалі. Сезон-2017 адкрыюць ужо ў бліжэйшую суботу мерапрыемствам пад назвай Karol Jan, якое прысвечана легендарнаму сталічнаму граданачальніку Караля Яну Чапскаму.

Пройдзе фестываль з 15:00 і да самага вечара — граць будуць і легендарныя песні "Песняроў", і музыку на цымбалах, і тэхна. Спецыяльным госцем фестывалю выступіць гурт Akute.

© SputnikКанцэрт Akute
Канцэрт Akute - Sputnik Беларусь
Канцэрт Akute

Вечарына "Маладосць"

У сталічным бары "Хуліган" вечарам у суботу будзе граць маскоўскі госць — былы музычны рэдактар часопіса "Афіша" Тагір Вагапаў. На вечарынкі з яго музыкай ходзяць і ў Екацярынбургу, і ў Лондане — і ўсё застаюцца задаволенымі.

Абяцаюць тут і рэзідэнта берлінскіх клубаў Raketka, а таксама барысаўскага музыканта bud|zko.

Пачнецца вечарынка 8 красавіка ў 23:00, уваход бясплатны, але строга для тых, хто старэйшыя за 21 год.

выступленне Akute у сталічным клубе - Sputnik Беларусь
Вулічны музыка: граю на вуліцы і гадую сына

Гараж-сэйл #3

На чарговай барахолцы сканцэнтруюцца на жаночай і дзіцячай вопратцы — прынесці іх сюды можа кожны, каб абмяняць ці прадаць па бросавым кошце. Сярэдні кошт рэчаў тут каля 30 рублёў.

Увайсці на гараж-сэйл 9 красавіка можна бясплатна, ён пройдзе ў "сямейным дворыку" па адрасе праспект Пераможцаў, 27. Пачатак — 11:30.

Дырэктар Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Уладзімір Карачэўскі - Sputnik Беларусь
Радыё
Карачэўскі: у сучаснай беларускай драматургіі - дэфіцыт камедый

Спектакль "Гэта ўсё яна"

Сучасная пастаноўка пройдзе вечарам у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Аўтар — Андрэй Іваноў, а ў цэнтры спектакля "Гэта ўсё яна" — стасункі, якія ў апошнія гады адбываюцца практычна цалкам у сацыяльных сетках.

Спектакль прадставілі яшчэ мінулай восенню, і тады ён сабраў выключна станоўчыя водгукі гледачоў і крытыкаў. Пачнецца спектакль у 19:00, кошт квітка — 11 рублёў. Уваход таксама дазволены толькі паўналетнім.

Стужка навiн
0