Беларусы не трапілі ў паўфінал украінскага "Голаса"

© Sputnik / Виктор ТолочкоАнастасія Малашкевіч
Анастасія Малашкевіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мінчукі Ягор Шаранкоў і Анастасія Малашкевіч не змаглі патрапіць далей чвэрцьфіналу конкурсу "Голас країни".

МІНСК, 10 кра — Sputnik. Беларускія ўдзельнікі ўкраінскага тэлешоў "Голас країни" Анастасія Малашкевіч і Ягор Шаранкоў не здолелі трапіць у паўфінал конкурсу па выніках чарговага канцэрту, які адбыўся ў нядзелю ўвечары.

Ягор Шаранкоў - Sputnik Беларусь
Яшчэ адзін беларус на ўкраінскім шоу "Голас"

Удзел ва ўкраінскім "Голасе" Шаранкоў прымаў у камандзе Сяргея Бабкіна, Малашкевіч — Ціны Караль. Напярэдадні ўвечары беларусы выступілі ў чвэрцьфінале конкурсу, дзе іх лёс вызначалі не толькі журы, але і тэлегледачы.

Малашкевіч выканала на шоу кампазіцыю "Gopher Mambo" і атрымала пахвалу ад сябраў журы за свой вакал і артыстызм. Шаранкоў таксама выдатна выступіў — ён праспяваў песню "Вечнасць".

Па выніках галасавання тэлегледачоў і журы беларусы не змаглі прайсці ў паўфінал конкурсу, на гэтым яны сканчаюць свой удзел у папулярным украінскім шоу.

Анастасія Малашкевіч — беларуская спявачка, працуе ў Вялікім тэатры оперы і балета. Двойчы выканаўца станавілася фіналісткай нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне" ад Беларусі — у 2015 і 2016 гадах. Ягор Шаранкоў будзе прадстаўляць Беларусь на "Славянскім базары — 2017". Летась ён таксама прымаў удзел у нацыянальным адборы на "Еўрабачанне" — у складзе гурта The EM.

Стужка навiн
0