Гідрамет: пацяпленне будзе нядоўгім – у аўторак зноў пахаладае

© PixabayХмары
Хмары - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, увесь тыдзень, аж да Вялікадня, надвор’е будзе халодным і дажджлівым.

МІНСК, 10 кра — Sputnik. Цёплае надвор'е, што ўсталявалася ў панядзелак 10 красавіка на Беларусі, у аўторак зменіцца — зноў пахаладае і пройдуць дажджы, паведамілі Sputnik у Гідрамеце.

Цеплае паветра ў рэспубліку на пачатку тыдня прынеслі паветраныя масы з Заходняй Еўропы: паводле інфармацыі сіноптыкаў, па поўдні краіны ў панядзелак тэмпература паветра паднялася да +22°С.

Падбел - Sputnik Беларусь
Сіноптыкі: у панядзелак 10 красавіка – да +22°С

"Усплёск цяпла будзе кароткім. Увесь тыдзень надвор'е будуць фарміраваць атмасферныя франты з паўночна-заходняй Атлантыкі, яны зробяць надвор'е пахмурным, ветраным і дажджлівым", — сказалі ў Гідрамеце.

Так, у аўторак 11 красавіка па большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, па ўсходзе магчымы навальніцы з градам, тэмпература паветра ўначы складзе +5..+11°С, днём +8..+14°С.

У сераду і чацвер зноў чакаюцца дажджы, а тэмпература паветра днём не паднімецца вышэй за +12°С.

Са слоў суразмоўцаў Sputnik, такое надвор'е захаваецца на Беларусі да Вялікадня, які будзе адзначацца ў краіне 16 красавіка.

Стужка навiн
0