Відэа

Насця Краўчэня з песняй "Обернитесь" у другім туры "Ты супер!"

Падпісацца
У другім туры праекта "Ты супер!" НТБ і Sputnik канкурсантка з Беларусі 16-гадовая Анастасія Краўчэня прадставіла гледачам і суддзям песню "Обернитесь" з рэпертуару Грыгорыя Лепса. Глядзіце на відэа выступ беларускі.

Суддзі здзівіліся таму, наколькі арганічна гучала "складаная і дарослая" кампазіцыя ў выкананні юнай вакалісткі.

Ты супер!: Насця Краўчэня і Уладзь Ласкутоў прыехалі ў госці да Sputnik - Sputnik Беларусь
Відэа
"Ты супер!": Насця Краўчэня і Уладзь Ласкутоў прыехалі ў госці да Sputnik

На жаль, па выніках конкурснага шоу Анастасія Краўчэня з Калінкавічаў не прайшла ў наступны тур і была вымушаная пакінуць праект "Ты супер!".

Такім чынам, у праекце "Ты супер!" засталася толькі адна ўдзельніца з Беларусі Дар'я Чарнова. Яе выступ можна будзе ўбачыць у наступных шоу. Падтрымаць Дашу можна, прагаласаваўшы за яе на нашым сайце. Сачыць за выступамі ўдзельнікаў конкурсу "Ты супер!" можна ў спецыяльнай рубрыцы на сайце Sputnik Беларусь і афіцыйных групах ў сацсетках.

Праект "Ты супер!" тэлеканала НТБ і інфармагенцтва Sputnik дае шанец таленавітым дзецям, якія апынуліся без апекі бацькоў, заявіць пра сябе. Яго ўдзельнікі — вакалісты з Расіі і краін постсавецкай прасторы.

Стужка навiн
0