МІНСК, 12 кра — Sputnik. У Гродна 13 красавіка ў абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Карскага ў Новым замку пройдзе акцыя "Чытаем разам", паведамляе сайт Гродненскага аблвыканкама.
"Вядомыя гродзенцы, студэнты, вучні і ўсе жадаючыя змогуць дакрануцца да творчай спадчыны Скарыны", — гаворыцца ў паведамленні.
Прапанавана чытаць тэкст аўтарства Францыска Скарыны са збору бібліятэкі, які ўтрымлівае кнігу, што змяшчае вядомую прадмову да "Кнігі Юдзіф", перакладзеную на некалькі дзясяткаў моў свету.
Студэнты-замежнікі ГрДУ імя Янкі Купалы выступілі з ініцыятывай прачытаць знакамітыя радкі "Як звяры, што блукаюць у пушчы, ад нараджэння ведаюць сховы свае…" на замежных мовах.
Пачуць слова Скарыны можна будзе на ўзбекскай, італьянскай, англійскай, французскай, вьетнамскай і іншых мовах. Таксама падчас імпрэзы будуць зачытвацца творы беларускіх аўтараў, прысвечаныя першадрукару.