Гідрамет: увесь дзень 13 красавіка будуць ісці дажджы

© PexelsДождж
Дождж - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Надвор'е пагоршылася з прыходам у рэспубліку паветраных мас са Скандынавіі, прагназуюць, што дажджы будуць ісці да самага Вялікадня.

МІНСК, 13 кра — Sputnik. Халаднаватае і дажджлівае надвор'е чакаецца на Беларусі ў чацвер 13 красавіка, максімальная тэмпература паветра складзе +13°С, паведамілі Sputnik у Гідрамеце.

Раней сіноптыкі распавядалі, што з прыходам на тэрыторыю рэспублікі паветраных мас са Скандынавіі надвор'е пагоршыцца — сыра і холадна будзе да Вялікадня, які ў бягучым годзе адзначаецца 16 красавіка.

Мокры снег - Sputnik Беларусь
Дажджы і мокры снег абяцаюць сіноптыкі на бліжэйшыя тры дні

"Будзе воблачна з праясненнямі, паўсюдна пройдуць дажджы. Вецер — паўночна-заходні ўмераны, па поўдні Беларусі — парывісты", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што максімальная тэмпература паветра днём будзе знаходзіцца ў межах ад +7°С да +13°С. У Мінску, паводле інфармацыі Гідрамета, днём таксама пройдзе дождж, паветра прагрэецца толькі да +11°С.

Стужка навiн
0