https://bel.sputnik.by/20170414/cercuha-dlya-damavuhi-ci-yak-zrabic-syabram-damavika-1028326573.html
Церцюха для Дамавухі, ці як зрабіць сябрам Дамавіка
Церцюха для Дамавухі, ці як зрабіць сябрам Дамавіка
Sputnik Беларусь
Ці ведаеце вы, што 14 красавіка было прынята адзначаць Дзень абуджэння апекуна дома — дамавіка? Самы час адзначыць Дзень абуджэння дамавіка і зрабіць яго сваім... 14.04.2017, Sputnik Беларусь
2017-04-14T10:27+0300
2017-04-14T10:27+0300
2022-04-14T15:49+0300
спадчына
беларусь
народныя традыцыі
беларуская кухня
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102832/69/1028326941_0:143:3113:1904_1920x0_80_0_0_7e1b184cd1270bc4d9f2b2dcbf6c0602.jpg
Ларыса Мятлеўская, Sputnik.У мінулым годзе ўтварылася ў маёй вясковай хаце прыгода. Вырашылі адрамантаваць вясковую хату, якую пабудаваў яшчэ мой прадзед Нічыпар Грамовіч. Калі дабраліся да гарышча, то ў самым закутку знайшлі лапаць. Амаль не ношаны, ён быў чамусьці адзін. Шукалі другі, але не знайшлі. Паказалі яго суседцы, якая завітала ў госці, а яна і кажа: "Можаце не шукаць другі лапаць, бо гэты — хатка для Хатніка". Дзівосы! Які такі Хатнік і пры чым тут лапаць?А вось і пры тым, што калі мой шаноўны прадзед у 1919 годзе ад Савецкай улады атрымаў зямлю на неўрадлівай пустцы каля роднай вёскі, то тром сваім дзецям вырашыў пабудаваць там хатку, і каб у ёй ім добра жылося, перанёс у гэтым лапці са старой хаты Дамавіка або Хатніка. Ну проста не ўяўляемая для сучаснага чалавека рэч! І тым не менш, за ХХ ст. чаго толькі не зведалі жыхары гэтай хаты.Напрыклад падчас Вялікай Айчыннай вайны аўтаматная чарга прапаліла бярвенную сцяну, але пажар раптоўна суняўся і хата ацалела. Разбегліся па свеце дзеці, і кожны меў свой лёс, але важна другое — нашчадкі яе не пакінулі, і вось, у ХХІ стагоддзі хатка прычакала рамонту. Можа, гэта справа Дамавіка?Дамавікі або Хатнікі і ці ёсць яны насамрэч?Вывучаючы традыцыйную культуру беларусаў, мне давялося шмат павандраваць па Беларусі. Бачыла я розныя сядзібы, і дагледжаныя, і занядбаныя, а то і пакінутыя зусім. Сумнае відовішча і пазасветны холад у пакінутай хаце. Заходзіш у такую і разумееш, што няма ў ёй жывога духу, мусіць, яе пакінуў Хатнік. Што ж, калі няма ў жытле людзей, то што рабіць у ім Дамавому? А можа і праўда, што людзі кажуць пра гэтых нябачных духаў дома? Прабачце, я дык з імі размаўляю часам, напрыклад, калі ўпершыню пасля зімоўкі ў горадзе палю ў печы. Гэтым часам я спадзяюся, што Хатнік і асабліва Хатніца даруюць мне маю вымушаную адсутнасць і дапамогуць утрымліваць гаспадарку ў ладзе.Нашы продкі свята верылі, што нябачна ад людзей у кожным чалавечым жытле вядуць сваё існаванне дамавікі, хатнія духі. Яны п'юць, ядуць, сумуюць і радуюцца, нараджаюцца і паміраюць. Кіраўнік гэтай сямейкі, вядома, Дамавы. Ёсць жонка, дамавуха, дзеці — дамавічкі і дамавушкі. Цікава, што па розных звестках некаторыя з людзей прымудраліся з імі пазнаёміцца. Ужо не ведаю, у якім яны былі стане, але тыя, каму хатнік меў гонар здацца, сцвярджалі, што гэта тоўсты сярэдняга росту мужчына з сівой барадой, з прыгожым, лагодным тварам, блакітнымі адкрытымі вачыма і доўгімі сівымі валасамі. А яшчэ кажуць, што Хатнік часта падобны на гаспадара дома, у якім ён жыве. (Ну, памятаеце, як сабака, што нагадвае гаспадара?)Апранаецца наш герой па сезоне, але ніколі не носіць абутку і шапкі, што адрознівае яго ад людзей. Спіць на печы або пад печчу, таму і называюць яго часам падпечнікам. Ён выдатны гаспадар і прачынаецца вельмі рана, але трошкі свавольнік, паколькі першае, што ён робіць, — палохае пеўня, добранька падтрасаючы яго. Певень з перапуду пляскае крыламі і крычыць, чым паспяхова будзіць гаспадароў. А ўжо прачнуўшыся, толькі паспявай паварочвацца! Добраму гаспадару праца сама ў рукі ідзе. Такому і Хатнік у дапамогу.Як дапамагае Хатнік чалавекуДля таго, каб Хатнік выканаў жаданне, яму неабходна без сведак услых выказаць пажаданне, і тады ён будзе чысціць і мыць сцены і мэблю, выконваць працу найбольш любімых дамачадцаў — шыць, прасці, малоць і многае іншае. Гэта ў мінулым, цяперашнім светам у карыстальнікаў, можа, не будзе псавацца кампутар і тэлефон, будзе спраўна смактаць пыл пыласос, праць бялізну і мыць посуд розныя машыны і шмат якія іншыя сучасныя прыстасаванні, без якіх у сучасным свеце не абысціся гаспадарам.Дамавік дапамагае гаспадару чысціць посуд
А яшчэ ён можа быць вельмі ласкавым! Гладзіць сваіх улюбёнцаў па галаве, робіць укладку, і не трэба хадзіць да цырульні, пляце косы, а ў сне нават адганяе ад іх мух! Гэта ён увесну збірае крапіву, сушыць яе, каб пасля гаспдынька запарвала яе для мыцця валасоў. Ад крапівы яны робяцца густыя, без перхаці і прыгожыя.У той жа час Хатнік сцеражэ хату і дабро, папярэджвае аб пажары, крадзяжах і хваробах. Вось дзе можна сэканоміць на сігналізацыі! Калі вы пачулі нейкі адмысловы стук, смех, плач ці нешта дзіўнае — ведайце, гэта Хатнік нагадвае пра сябе.Хатнік любіць дружную сям'ю. Ён і сам добры сем'янін. Яго жонка Дамавуха — нізенькая, тоўсценькая, як хлебная кадачка, цётачка сярэдніх гадоў. Гэта ёю падтрымліваецца парадак і згода ў хаце добрай гаспадыні. Гэта яна дапамагае даглядаць за дзецьмі, калыхае іх, лечыць чароўнымі травамі, з дапамогай якіх тыя хутка папраўляюцца. Дарэчы, неахайнікам Дамавуха ў гатовую ежу падкідвае траўку свірэпку, ад якой у хаце потым здараюцца сваркі і бойкі. Будзьце пільныя, паколькі разлад у сям'і не пацерпіць і Хатнік, і таксама стане паскудзіць такім у выхаваўчых мэтах.Чым частаваць Хатніка і яго сям'юЯк і яе муж, Дамавуха любіць паесці. Праўда, есць мала. Любімая ежа Дамавухі — вараная бульба з малаком або квасам. Чаму б, каб задобрыць гэту нябачную гаспадыньку і яе сямейку, не згатаваць для яе "церцюху"? Гэта народная страва з бульбы прыйдзецца да спадобы ўсім хатнім! Да таго ж яна можа быць і посная, што будзе дарэчы ў гэтую апошнюю пятніцу перад Вялікаднём.ЦерцюхаАблупіць і садраць бульбу, як на дранікі. Асобна пасмажыць на алеі пакрышаную цыбулю і загадзя намочаныя грыбы. Паставіць у каструлі ваду і, як закіпіць, патроху кідаць у яе бульбу, увесь час мяшаючы, каб не атрымалася камячкоў. Як амаль зварылася бульба, запраўляюць супец цыбуляй і грыбамі. Не пашкодзіць і свежы кроп. Усё, церцюха гатова. Як дзень не посны, то замест цыбулі і грыбоў, бульбяную церцюху беляць малаком, дадаючы кавалачак вяршковага масла. Таксама вельмі смачна!"Няма чаго збыткавацца" або вяселле дамавікоў.А яшчэ ў гэтым сямействе духаў хаты як правіла шмат дзяцей — хлопчыкаў і дзяўчынак. Бацька іх нават жэніць на дамамавіках і дамавухах з іншых сем'яў! А вяселля спраўляе тады, калі ў доме вяселле гаспадарскіх дзяцей. Робіць ён так таму, што з дзяцінства руплівы і скупы. Як кажуць у народзе: "Няма чаго збыткавацца". Навошта асобна наймаць музыкаў ды яшчэ і плаціць ім!Вельмі паважалі Дамавіка нашы продкі. Ён лічыўся добрым духам. Так і казалі: "дамавік ад чарцей адстаў, а да людзей не далучыўся". А яшчэ лічылі, што дабро, атрыманае ад Дамавіка, не пойдзе прахам.Ну што, уся семья сабралася? Хутчэй нясіце церцюху на стол і ешце на здароўе! І не забудзьцеся запрасіць сямейку хатнікаў пдалучыцца да абеду. Глядзіш ужо назаўтра штосьці памяняецца да лепшага. Мір вашай хаце і да сустрэчы!
https://bel.sputnik.by/20190210/yak-vyglyadae-damavik-dze-selicca-i-chago-ne-cerpic-1027399537.html
https://bel.sputnik.by/20170210/dzen-domovika-yak-pryvabits-hatnyaga-apekuna-1027389470.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102832/69/1028326941_0:45:3113:2002_1920x0_80_0_0_635d7b1f67938be7c0336b3c9da0461d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, беларусь, народныя традыцыі, беларуская кухня
спадчына, беларусь, народныя традыцыі, беларуская кухня
Ларыса Мятлеўская, Sputnik.
У мінулым годзе ўтварылася ў маёй вясковай хаце прыгода. Вырашылі адрамантаваць вясковую хату, якую пабудаваў яшчэ мой прадзед Нічыпар Грамовіч. Калі дабраліся да гарышча, то ў самым закутку знайшлі лапаць. Амаль не ношаны, ён быў чамусьці адзін. Шукалі другі, але не знайшлі. Паказалі яго суседцы, якая завітала ў госці, а яна і кажа: "Можаце не шукаць другі лапаць, бо гэты — хатка для Хатніка". Дзівосы! Які такі Хатнік і пры чым тут лапаць?
А вось і пры тым, што калі мой шаноўны прадзед у 1919 годзе ад Савецкай улады атрымаў зямлю на неўрадлівай пустцы каля роднай вёскі, то тром сваім дзецям вырашыў пабудаваць там хатку, і каб у ёй ім добра жылося, перанёс у гэтым лапці са старой хаты Дамавіка або Хатніка. Ну проста не ўяўляемая для сучаснага чалавека рэч! І тым не менш, за ХХ ст. чаго толькі не зведалі жыхары гэтай хаты.
Напрыклад падчас Вялікай Айчыннай вайны аўтаматная чарга прапаліла бярвенную сцяну, але пажар раптоўна суняўся і хата ацалела. Разбегліся па свеце дзеці, і кожны меў свой лёс, але важна другое — нашчадкі яе не пакінулі, і вось, у ХХІ стагоддзі хатка прычакала рамонту. Можа, гэта справа Дамавіка?
Дамавікі або Хатнікі і ці ёсць яны насамрэч?
Вывучаючы традыцыйную культуру беларусаў, мне давялося шмат павандраваць па Беларусі. Бачыла я розныя сядзібы, і дагледжаныя, і занядбаныя, а то і пакінутыя зусім. Сумнае відовішча і пазасветны холад у пакінутай хаце. Заходзіш у такую і разумееш, што няма ў ёй жывога духу, мусіць, яе пакінуў Хатнік. Што ж, калі няма ў жытле людзей, то што рабіць у ім Дамавому? А можа і праўда, што людзі кажуць пра гэтых нябачных духаў дома? Прабачце, я дык з імі размаўляю часам, напрыклад, калі ўпершыню пасля зімоўкі ў горадзе палю ў печы. Гэтым часам я спадзяюся, што Хатнік і асабліва Хатніца даруюць мне маю вымушаную адсутнасць і дапамогуць утрымліваць гаспадарку ў ладзе.
Нашы продкі свята верылі, што нябачна ад людзей у кожным чалавечым жытле вядуць сваё існаванне дамавікі, хатнія духі. Яны п'юць, ядуць, сумуюць і радуюцца, нараджаюцца і паміраюць. Кіраўнік гэтай сямейкі, вядома, Дамавы. Ёсць жонка, дамавуха, дзеці — дамавічкі і дамавушкі. Цікава, што па розных звестках некаторыя з людзей прымудраліся з імі пазнаёміцца. Ужо не ведаю, у якім яны былі стане, але тыя, каму хатнік меў гонар здацца, сцвярджалі, што гэта тоўсты сярэдняга росту мужчына з сівой барадой, з прыгожым, лагодным тварам, блакітнымі адкрытымі вачыма і доўгімі сівымі валасамі. А яшчэ кажуць, што Хатнік часта падобны на гаспадара дома, у якім ён жыве. (Ну, памятаеце, як сабака, што нагадвае гаспадара?)
Апранаецца наш герой па сезоне, але ніколі не носіць абутку і шапкі, што адрознівае яго ад людзей. Спіць на печы або пад печчу, таму і называюць яго часам падпечнікам. Ён выдатны гаспадар і прачынаецца вельмі рана, але трошкі свавольнік, паколькі першае, што ён робіць, — палохае пеўня, добранька падтрасаючы яго. Певень з перапуду пляскае крыламі і крычыць, чым паспяхова будзіць гаспадароў. А ўжо прачнуўшыся, толькі паспявай паварочвацца! Добраму гаспадару праца сама ў рукі ідзе. Такому і Хатнік у дапамогу.
Як дапамагае Хатнік чалавеку
Для таго, каб Хатнік выканаў жаданне, яму неабходна без сведак услых выказаць пажаданне, і тады ён будзе чысціць і мыць сцены і мэблю, выконваць працу найбольш любімых дамачадцаў — шыць, прасці, малоць і многае іншае. Гэта ў мінулым, цяперашнім светам у карыстальнікаў, можа, не будзе псавацца кампутар і тэлефон, будзе спраўна смактаць пыл пыласос, праць бялізну і мыць посуд розныя машыны і шмат якія іншыя сучасныя прыстасаванні, без якіх у сучасным свеце не абысціся гаспадарам.
Дамавік дапамагае гаспадару чысціць посуд
А яшчэ ён можа быць вельмі ласкавым! Гладзіць сваіх улюбёнцаў па галаве, робіць укладку, і не трэба хадзіць да цырульні, пляце косы, а ў сне нават адганяе ад іх мух! Гэта ён увесну збірае крапіву, сушыць яе, каб пасля гаспдынька запарвала яе для мыцця валасоў. Ад крапівы яны робяцца густыя, без перхаці і прыгожыя.
У той жа час Хатнік сцеражэ хату і дабро, папярэджвае аб пажары, крадзяжах і хваробах. Вось дзе можна сэканоміць на сігналізацыі! Калі вы пачулі нейкі адмысловы стук, смех, плач ці нешта дзіўнае — ведайце, гэта Хатнік нагадвае пра сябе.
Хатнік любіць дружную сям'ю. Ён і сам добры сем'янін. Яго жонка Дамавуха — нізенькая, тоўсценькая, як хлебная кадачка, цётачка сярэдніх гадоў. Гэта ёю падтрымліваецца парадак і згода ў хаце добрай гаспадыні. Гэта яна дапамагае даглядаць за дзецьмі, калыхае іх, лечыць чароўнымі травамі, з дапамогай якіх тыя хутка папраўляюцца. Дарэчы, неахайнікам Дамавуха ў гатовую ежу падкідвае траўку свірэпку, ад якой у хаце потым здараюцца сваркі і бойкі. Будзьце пільныя, паколькі разлад у сям'і не пацерпіць і Хатнік, і таксама стане паскудзіць такім у выхаваўчых мэтах.
Чым частаваць Хатніка і яго сям'ю
Як і яе муж, Дамавуха любіць паесці. Праўда, есць мала. Любімая ежа Дамавухі — вараная бульба з малаком або квасам. Чаму б, каб задобрыць гэту нябачную гаспадыньку і яе сямейку, не згатаваць для яе "церцюху"? Гэта народная страва з бульбы прыйдзецца да спадобы ўсім хатнім! Да таго ж яна можа быць і посная, што будзе дарэчы ў гэтую апошнюю пятніцу перад Вялікаднём.
Аблупіць і садраць бульбу, як на дранікі. Асобна пасмажыць на алеі пакрышаную цыбулю і загадзя намочаныя грыбы. Паставіць у каструлі ваду і, як закіпіць, патроху кідаць у яе бульбу, увесь час мяшаючы, каб не атрымалася камячкоў. Як амаль зварылася бульба, запраўляюць супец цыбуляй і грыбамі. Не пашкодзіць і свежы кроп. Усё, церцюха гатова. Як дзень не посны, то замест цыбулі і грыбоў, бульбяную церцюху беляць малаком, дадаючы кавалачак вяршковага масла. Таксама вельмі смачна!
"Няма чаго збыткавацца" або вяселле дамавікоў.
А яшчэ ў гэтым сямействе духаў хаты як правіла шмат дзяцей — хлопчыкаў і дзяўчынак. Бацька іх нават жэніць на дамамавіках і дамавухах з іншых сем'яў! А вяселля спраўляе тады, калі ў доме вяселле гаспадарскіх дзяцей. Робіць ён так таму, што з дзяцінства руплівы і скупы. Як кажуць у народзе: "Няма чаго збыткавацца". Навошта асобна наймаць музыкаў ды яшчэ і плаціць ім!
Вельмі паважалі Дамавіка нашы продкі. Ён лічыўся добрым духам. Так і казалі: "дамавік ад чарцей адстаў, а да людзей не далучыўся". А яшчэ лічылі, што дабро, атрыманае ад Дамавіка, не пойдзе прахам.
Ну што, уся семья сабралася? Хутчэй нясіце церцюху на стол і ешце на здароўе! І не забудзьцеся запрасіць сямейку хатнікаў пдалучыцца да абеду. Глядзіш ужо назаўтра штосьці памяняецца да лепшага. Мір вашай хаце і да сустрэчы!