Мотасезон-2017 адкрыецца ў Мінску 23 красавіка

© Sputnik / Виктор ТолочкоМатацыкл
Матацыкл - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мотафестываль пройдзе на Футбольным манежы і прадоўжыцца два дні.

МІНСК, 17 кра — Sputnik. Афіцыйнае адкрыццё мотасезона-2017 адбудзецца 23-24 красавіка ў рамках выставы "Мотавелаэкспа" і "Кастам і цюнінг шоу" ў Футбольным манежы, паведамілі Sputnik арганізатары мерапрыемства.

Рок за Баброў, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
"Сплин", Naviband і "Дай дарогу!" выступяць на фестывалі "Рок за Баброў"

Рэспубліканскае адкрыццё мотасезона пройдзе падчас выставы "Мотавелаэкспа" 23 красавіка, арганізаванай сумесна з клубам Iron Pride MC. Збор удзельнікаў традыцыйна адбудзецца ў 09:30 на стаянцы каля Лядовага палаца, адкуль арганізаваная калона байкераў рушыць да Футбольнага манежу. Арганізатары звярнулі ўвагу, што ўпершыню ў мерапрыемстве будуць удзельнічаць вучні моташколы Drivepark. Дзеці ўзростом больш за сем гадоў праедуць на квадрацыклах.

На наступны дзень, 24 красавіка, ля Футбольнага манежа адбудзецца яшчэ адна выстава "Кастам і цюнінг шоу", у межах якой пройдзе II Адкрыты чэмпіянат Беларусі па кастамайзінгу і аэраграфіі матацыклаў і ровараў. Стваральнікі прадставяць свае працы — змененую, удасканаленую тэхніку.

Прафесійнае журы пад старшынствам Юрыя Шыфа вызначыць пераможцу, акрамя таго, пройдзе галасаванне сярод гледачоў. Лепшы зможа ўзяць удзел у Russian Handbuilt Cup-2018.

Для ўдзельнікаў і гасцей мотасвята арганізатары прыдумалі масу забаў і конкурсаў.

Стужка навiн
0