МІНСК, 17 кра — Sputnik. Летась "Рок за Баброў" стаў адной з галоўных музычных падзей года і найбуйнейшым фестывалем у краіне па колькасці прададзеных квіткоў.
"Сёлета асаблівая ўвага зноў будзе нададзена арганізацыі занавання прасторы і анімацыі па-за сцэнай. Таксама будзе павялічана тэрыторыя фуд-кортаў, пашыраны асартымент харчавання і максімальна паскораны працэс абслугоўвання гледачоў", — распавялі арганізатары фестывалю.
З іх слоў, прынцыповыя новаўвядзенні будуць у арганізацыі размяшчэння біяпрыбіральняў, а таксама бяспекі і прапускной сістэмы фестывалю. Арганізатары ўпэўнены, што па ўзроўні арганізацыі дзесяты юбілейны "Рок за Баброў" перасягне многія еўрапейскія аналагі.
На днях арганізатары абвесцілі поўны спіс удзельнікаў фестывалю:
Brutto&Lyapis с "Double Hot" — Сяргей Міхалок выканае лепшыя хіты "Брута" і "Ляпісаў", пры гэтым для "Року за Баброў" музыкамі будзе распрацавана асаблівая музычная праграма. Са слоў арганізатараў, гэта будзе самы вялікі канцэрт Міхалка ў гісторыі Беларусі.
- "Сплин" — адзін з самых папулярных рок-гуртоў Расіі. 14 студыйных альбомаў і тысячы аншлагавых канцэртаў — гурт да гэтага часу збірае стадыёны і вялікія фестывалі. У Мінск музыкі прывязуць свае новыя і лепшыя песні, а значыць можна атрымаць выдатны зарад року і панастальгіраваць пад галоўныя хіты гурта.
- "Чайф" — легендарны расійскі рок-гурт, які амаль чатыры дзесяцігоддзі застаецца адным з самых любімых і запатрабаваных калектываў на постсавецкай прасторы.
- "Каста" — першы рэп-гурт Расіі, які набыў мільёны прыхільнікаў і стварыў умовы для далейшага развіцця стылю на постсавецкай прасторы.
- Anacondaz — расійскі хіп-хоп гурт, імкліва набірае прагляды лайкі і ў сацсетках. Альтэрнатыўны погляд на свет і на музыку не дазваляе ім быць на ТБ ці радыё, але гэта не замінае ім ездзіць з аншлаговымі канцэртамі па клубах і фестывалях.
- Naviband — самы гучны поспех года, прадстаўнікі Беларусі на "Еўрабачанні-2017" у Кіеве. Паводле ацэнак музычных крытыкаў і прыхільнікаў, гэты гурт упэўнена прэтэндуе на права звацца самым рамантычным беларускім дуэтам, а іх катыроўкі на выхад у фінал "Еўрабачання" досыць высокія.
- "Дай дарогу!" — панк, перамяшаны з вар'яцкай энергіяй і спалучаецца з лёгка запамінальнымі мелодыямі. Стыльскі і кампанія граюць ужо больш за 19 гадоў і заваявалі статус адных з лідэраў альтэрнатыўнага руху ў Беларусі і сімпатыі шматлікай аўдыторыі.
Фестываль пройдзе 22 ліпеня 2017 года на аэрадроме "Баравая", кошт квіткоў — 35 рублёў.